![]() ![]() ![]() ![]() |
ВХОД | РЕГИСТРАЦИЯ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
НОВОСТИ. СТАТЬИ. ИНТЕРВЬЮ
Уладзіслаў Маяроўскі: "Канчатковае рашэньне, ці стартаваць у другой лізе, будзе за Шунто"
Адзін з натхняльнікаў і заснавальнікаў "Крумкачоў" Уладзіслаў Маяроўскі расказаў пра пэрспэктывы футбольнага клюбу, які канчаткова страціў месца ў вышэйшай лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі.
- Уладзіслаў, апошнія захады з боку структурных падразьдзяленьняў Беларускай фэдэрацыі футболу не пакідалі "Крумкачам" ніякіх шанцаў. Мэтанакіраваная акцыя на дыскваліфікацыю?
- Не магу сьцьвярджаць, што была нейкая сплянаваная кампанія, але нас сапраўды не пачулі. Мы прыйшлі з рэальнымі аргумэнтамі, каб даказаць арбітражнаму камітэту сваю жыцьцяздольнасьць. Не адмаўляючы факту працэдурных парушэньняў, казалі, што мера пакараньня, якую супраць нас ужылі, празьмерная і не адпавядае цяжкасьці ўчынку. Паказалі 10 эпізодаў, у якіх камітэт ліцэнзаваньня, на наш погляд, сам парушыў рэглямэнт. Мы не патрабавалі даць нам ліцэнзію, а прасілі на агульных падставах прыняць дакумэнты. З тым, каб арбітражны суд даў указаньне разгледзець наш пакет, і цягам нейкага тэрміну ліцэнзійны камітэт вырашыў бы, адпавядаем мы патрабаваньням ці не, усе крытэрыі выкананыя ці не. Мы дабіваліся толькі гэтага. На жаль, усе нашы аргумэнты праігнаравалі. - Кіраўнік арбітражнага камітэту Яўген Шунтаў абгрунтаваў адмову тым, што прадстаўнікі "Крумкачоў" прыйшлі на паседжаньне нібыта абсалютна непадрыхтаванымі... - У гэтым сэнсе ён мае рацыю - мы абсалютна не падрыхтаваліся да таго, што нас не пачуюць. Вось да гэтага дакладна не былі гатовыя. Нашы довады практычна не разглядаліся, адразу было сказана, што яны нязначныя, а калі нейкія парушэньні з боку ліцэнзійнага камітэту і былі, то непрынцыповыя. Пасьля чаго пачалі абмяркоўваць, гатовыя мы сёньня ці не гатовыя гуляць у найвышэйшай лізе. Хоць насамрэч пытаньне з нашага боку стаяла зусім інакш. - За ўсю гісторыю існаваньня сувэрэннага футболу ў Беларусі гэта, мабыць, першы прыклад, калі каманду адхіляюць літаральна перад стартам сэзону. - Не зусім перад стартам, бо шлягбаўм перад намі пачалі апускаць значна раней. Тым ня меней, калі гаварыць пра беспрэцэдэнтнасьць, то так. Здараліся гісторыі, калі клюбы паміралі і зьнікалі з футбольнай мапы нашай краіны, аднак гэта першы выпадак, калі тое адбылося не па волі каманды, калі кіраўніцтва клюбу заклікала пайсьці насустрач у справе допуску да працэдуры ліцэнзаваньня. Мы ня клянчылі, каб нам выдалі ліцэнзію, а проста прасілі роўных умоваў. Так, з суб’ектыўных прычынаў ня здолелі падаць усе дакумэнты своечасова. Але ж гэта ня той выпадак, каб выносіць сьмяротны прысуд. - Як ставіцеся да кансьпіралягічных вэрсій, што прынясеньнем у ахвяру "Крумкачоў" расчышчалася дарога для менскага "Тарпэда"? Аўтазаводцы занялі трэцяе месца ў першай лізе і не дацягнулі да падвышэньня ў рангу. У той жа час яны ня маюць праблемаў зь фінансаваньнем, у іх інвэстуе расейскі бізнэсовец Міхаіл Міраненкаў. - Нешта сьцьвярджаць складана, бо нават калі дапусьціць ляяльнасьць да "Тарпэда" з боку некаторых супрацоўнікаў фэдэрацыі, ня думаю, што яна сягае аж да самага верху. Усё ж трэба быць самакрытычнымі і прызнаць, што корань праблемаў у нас саміх, у тым, што мы ня здолелі своечасова падрыхтаваць пакет дакумэнтаў, а чыноўнікі ад футболу не захацелі пайсьці нам насустрач. Усё астатняе - гэта нюансы. - Прэтэнзіі з боку фэдэрацыі ўзьнікаюць і да іншых камандаў, але за гэтымі камандамі, як правіла, стаяць прадпрыемствы, гарадзкія і раённыя адміністрацыі. У выніку даводзіцца ісьці на саступкі, караць штрафам ці адмоўнымі ачкамі. У гэтым выпадку клюб прыватны, тылоў ня мае - значыць, прасьцей разабрацца? - Так, былі сэзоны, калі асобныя клюбы таксама цяжка ўваходзілі ў працэс ліцэнзаваньня, літаральна за некалькі дзён да пачатку чэмпіянату атрымлівалі адпаведны дазвол. Але практычна заўсёды такім калектывам ішлі на сур’ёзныя саступкі. Чаму гэтага не адбылося ў нашым выпадку, тым больш калі справа тычылася простай фармальнасьці (мы проста прасілі, каб разгледзелі нашы дакумэнты), - пытаньне выключна да кіраўніцтва фэдэрацыі. На іх погляд, згодна з рэглямэнтам, яны такое права маюць. Нягледзячы на парушэньні, дапушчаныя, як на мой погляд, самім камітэтам ліцэнзаваньня. - Лягічнае пытаньне: што далей? Усе інстанцыі пройдзеныя, больш абскарджваць рашэньне фэдэрацыі няма дзе... - Шчыра кажучы, пасьля паседжаньня арбітражнага камітэту пакуль зь Дзянісам нічога не абмяркоўвалі, ня той настрой. Мабыць, нешта будзем вырашаць найбліжэйшымі днямі... - Яшчэ летась, калі ўзьніклі фінансавыя праблемы, Дзяніс Шунто казаў, што дачаснае разьвітаньне з найвышэйшай лігай будзе азначаць сьмерць "Крумкачоў" як зьявы. І ўсё ж ці рэальна вярнуцца на старыя пазыцыі, пачаць новае ўзыходжаньне з другой лігі? - Пачынальнікам усяго гэтага футбольнага буму вакол "Крумкачоў" быў Дзяніс Шунто. Я ягоны сябар, дапамагаў у меру сіл і магчымасьцяў. Таму канчатковае рашэньне ўсё ж будзе за ім. Так, чалавечая натура эмацыйная: калісьці падумаў, што ўсё, канец. А ў нейкі момант можа здацца, што ня так і трагічна. Калі ён вырашыць працягнуць сваё жыцьцё ў футболе, не сумняваюся, што гэта знойдзе разуменьне і падтрымку ў многіх людзей, у тым ліку ў мяне. У гэтым праекце ён быў вядоўца, астатнія ішлі за ім. Ягоны голас будзе вырашальным. - Незадоўга да паседжаньня камітэту ліцэнзаваньня спартовай публіцы быў прадстаўлены патэнцыйны інвэстар "Крумкачоў" - армянскі бізнэсовец Ваге Мартырасьян. Ён пачаў разьлічвацца па даўгах, арганізаваў перадсэзонны збор, заявіў пра гатоўнасьць укласьці больш за паўмільёна даляраў. Ці можа яго зацікавіць другая ліга? - Ды не, тут ніякіх ілюзій няма. Ваге Мартырасьян адразу сказаў, што яму цікавая толькі найвышэйшая ліга, ніякая іншая. Адпаведна, тое, што ў сувязі з вынікамі, агучанымі фэдэрацыяй футболу, ён нас пакіне, гэта відавочна. - У свой час каманда стваралася пад яскравым беларускім брэндам - адрозна ад абязьлічанай прыналежнасьці да сілавых і прафсаюзных таварыстваў і заводзкіх абрэвіятураў. Маркетынгавая, інфармацыйная палітыка на роднай мове, мясцовыя гурты на разагрэве перад матчамі. Са зьнікненьнем "Крумкачоў" страчваецца і нацыянальная адметнасьць чэмпіянату... - Ведаеце, я вельмі люблю і шаную наш брэнд, мне ён падабаецца з усіх пазыцый. Але ў гэтым сэнсе самай вялікае расчараваньне, безумоўна, спасьцігла нашых заўзятараў, людзей, многія зь якіх палюбілі футбол дзякуючы нам. Калі выбіраліся з офісу на паседжаньне арбітражу, у ліфт падсеў малады чалавек. Пазнаў, павітаўся, пацікавіўся справамі. Пашкадаваў, што так усё завяршаецца, бо ён зь сябрамі пачаў цікавіцца футбольным чэмпіянатам Беларусі адначасова са зьяўленьнем "Крумкачоў" - наведвалі ўсе нашы матчы. А цяпер проста ў роспачы. Гэта не адзінкавы выпадак, такіх прыкладаў дастаткова. Мы ганарымся, што ў нас надзвычай адданыя, інтэлігентныя, справядлівыя заўзятары. І тое, што іх такім чынам адштурхнулі ад футболу, выклікае ня толькі жаль, але і разуменьне: нешта зроблена няправільна. - Плюс тое непасрэдна тычыцца саміх гульцоў, трэнэраў, іх сем’яў. Ад функцыянаваньня каманды залежаць дзясяткі людзей... - Так, натуральна. Пацярпелі футбалісты, якія рыхтаваліся гуляць у "Крумкачах" у новым сэзоне, а цяпер вымушаныя шукаць альтэрнатыву. Да апошняга спадзяваўся на разьвязаньне сытуацыі галоўны трэнэр Аляксей Кучук. Не сумняюся, што ён будзе займацца тым, што любіць і ўмее рабіць, бо зусім малады, пэрспэктыўны, разумны спэцыяліст. Ведаю, што цягам апошняга часу яму паступалі прапановы працаўладкаваньня, ён усе адкідаў, да апошняга хацеў быць з клюбам. Ну што зробіш? На жаль, скончылася менавіта такім чынам. Але тое, што Аляксей бяз працы не застанецца, - нават не сумняюся...
Создано: 21.03.2018 11:33.
Просмотров: 1174, сегодня - 1, вчера - 4
Тэги: владислав майоровский, крумкачы, высшая лига Новости по теме
Комментарии
Добавление новых комментариев отключено.
|
Последние новости
20.04.2018 15:20 0 Александр Глеб: "Сейчас фанаты "Арсенала" недовольны Венгером, но скоро они будут жалеть, что он ушел"20.04.2018 15:02 0 Дублеры, 4 тур. Минское "Динамо" разгромило "Гомель"20.04.2018 14:49 1 "Зенит" начал переговоры с Михайловичем20.04.2018 14:25 0 Игорь Криушенко: "Однозначно, Гаврилович не прав в ситуации с Милуновичем"20.04.2018 14:12 0 Юрген Клопп: "Я удивлен, но это решение Венгера"20.04.2018 13:02 0 Жилинский покинул "Слоним-2017"20.04.2018 13:01 0 Матчи чемпионата Египта были перенесены из-за Мохамеда Салаха20.04.2018 12:46 0 Европейские чемпионаты и другие поединки на live.football.by20.04.2018 12:44 0 Фанаты "Фенербахче" серьезно травмировали наставника "Бешикташа" (ВИДЕО)20.04.2018 12:22 3 Арсен Венгер заявил, что покинет пост главного тренера "Арсенала" по окончании нынешнего сезона20.04.2018 12:13 0 Узбекистан. Гол Русецкого помог "Бухаре" одержать волевую победу над АГМК (ВИДЕО)20.04.2018 11:46 0 CAS оставил в силе запрет Малуда выступать за национальную команду Французской ГвианыМир интересных новостей
ДРУГИЕ НОВОСТИ
Загрузка...
|
Другие новости в сети
Голосования
Чемпионат Беларуси 2018
Высшая
Дубл.
Первая
Вторая
Мы в социальных сетях
ПОИСК ПО САЙТУ
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
© Football.By, 1998-2018.
При воспроизведении/перепечатке информации сайта указание источника (для интернет-сайтов - гиперссылки на www.football.by, не закрытой от индексации поисковыми системами) обязательно. |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Редактор - Тимофей Зиновьев.
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||