FOOTBALL.BYОНЛАЙН-ТРАНСЛЯЦИИФУТБОЛПРОГНОЗФОРУМ ВХОД | РЕГИСТРАЦИЯ
Football.By - Белорусский и мировой футбол
 
НОВОСТИ. СТАТЬИ. ИНТЕРВЬЮ
 
Валерий Макаревич
Брамнік зборнай Беларусі па пляжным футболе Валерый Макарэвіч: Сумленне не дазваляе выхоўваць дзяцей па-руску
25.12.2019 14:32
»
Беларускую мову Валерый Макарэвіч ведае з дзяцінства — ад бабулі. Праўда, тады яму здавалася, што яна размаўляе па-польску. Але свядома футбаліст перайшоў на родную мову толькі ў 30.
 
 
«Знаёмства з кумам паўплывала, бо чалавек — вядомы спявак, Андрэй Усанаў, калісьці вакалістам у «Песнярах» быў. І на вяселлі, калі пачуў тост на чыстай беларускай мове, мяне гэта вельмі захапіла.

Размова з тымі людзьмі мяне ўразіла, я зразумеў, што недасканала ведаю беларускую мову, і няўтульна адчуваў сябе ў той кампаніі. Таму пачаў болей цікавіцца. І падзеі ва Украіне, якія адбыліся ў 2014 годзе, вельмі паўплывалі. Больш паглыбіўся ў гісторыю і зразумеў, што мы згубілі мову не проста так, што адбываецца мэтанакіраванае яе знішчэнне. Таму сумленне не дазваляе выхоўваць дзяцей па-руску».

У камандзе заставацца беларускамоўным не заўсёды атрымліваецца: ёсць цяжкасці са спартыўнай тэрміналогіяй. Дый трэнер — іспанец. Але з падачы Валерыя ўжо ведае «смачна есці», «дзякуй» і парачку іншых выразаў.

Спартовец згадвае, як яны аднойчы паехалі на спаборніцтвы ў Італію. Гаспадары гатэля паклапаціліся і пераклалі меню на беларускую мову. Але некаторыя гульцы ў ім не змаглі разабрацца, таму на наступны дзень прынеслі меню па-руску.

«Гэта мне настолькі не спадабалася: як мы ў вачах тых людзей выглядалі, што мы за нацыя? — не хавае пачуцці брамнік. — Я вырашыў, што мова як шчыт павінна быць у нацыі. Бо нас вылучае культура, мова, святы. Калі мы жывём у расейскай прасторы, становімся больш рускімі, чым беларусамі».

Мацвея і Міраславу ён аддаў у беларускамоўную групу ў садку. Аб’ездзіў паўгорада, пакуль знайшоў тое, што б задаволіла. Для Валерыя аддаць малечу ў групу на роднай мове было прынцыповым.

«Для дзяцей гэта як замежная мова, яны яе нідзе не чуюць: мульцікі ўсе па-расейску, кнігі па-расейску, канцэрты таксама. Калі не пачынаць самому размаўляць, калі не аддаваць у беларускамоўныя групкі, нічога не будзе. Я думаю, што школа гэтаму не навучыць — ужо позна, мы губляем час».

Калі няма спаборніцтваў, з Міраславай і Мацвеем тата праводзіць шмат часу. Глядзіць у інтэрнэце мульцікі ў перакладзе, ходзіць на прэм’еры «Кінаконга». Кніжкі таксама купляе на беларускай мове. У дзяцей любімая — «Маленькі прынц».

«Можа, яно і рана, але яны мяне заўсёды перад сном просяць прачытаць сцэну з ліхтаршчыкам, бо яна вельмі смешная. «Калядную кашу» чытаем, нейкія навуковыя кніжкі, каб дзеці новае даведваліся — напрыклад, адкуль бярэцца дождж.

З беларускіх пісьменнікаў я вывучыў на памяць верш Уладзіміра Дубоўкі, як сінячок да сонца лётаў, і кожную ноч перад сном ім чытаю. Дзве калыханкі на памяць ведаю. Міраславе спяваў «Доўгі дзень», а потым ужо, як з’явіўся Мацвейка, — калыханку «Песняроў» «Баю-баю, люлі-люлі». Цяпер спачатку адну спяваю, потым другую, потым «Сінячка» расказваю — і так мы засынаем», — дзеліцца Валерый.

А Міраслава паказае ў інтэрнэце, якія шарыкі яна выбрала на ялінку. Адзін — з Санта Клаўсам, другі — з «Пагоняй». Татава дачка.

Создано: 25.12.2019 14:47. Просмотров: 734, сегодня - 1, вчера - 2
Тэги: валерый макарэвіч, пляжны футбол, зборная беларусі


Новости по теме
Комментарии
Добавление новых комментариев отключено.
»
Denisenko 26.12.2019 01:11:03
#132031
Няхай табе пашчасціць, Валера! Каб болей было б такіх хлопцаў, так і краіна была б іншаю.
 
 
 
Последние новости
16.02.2020 23:17   0
Товарищеский матч. "Славия" - "Рубин" - 0:5 (ОБЗОР МАТЧА)

16.02.2020 23:01   0
"Фламенго" выиграл Суперкубок Бразилии

16.02.2020 22:53   0
Петр Качуро: "Надо, чтобы федерация не мстила клубам, а объясняла важность этих товарищеских матчей"

16.02.2020 22:22   0
Европейские чемпионаты, кубки и другие матчи на live.football.by

16.02.2020 22:19   0
Терентий Луцевич: "В зависимости от ситуации и видения футбола тренеров, играл то защитником, то нападающим"

16.02.2020 21:31   0
Слуцкий - о разгроме "Рубином" "Славии": "Будем откровенны: встречались команды разного уровня"

16.02.2020 21:02   0
Товарищеский матч. "Гомель" - "Арсенал" - 2:1 (ОБЗОР МАТЧА)

16.02.2020 20:39   0
Мартынович получил травму в матче "Краснодара"

16.02.2020 20:20   0
Иван Биончик: "Планируем создать для игроков определенную стрессовую ситуацию"

16.02.2020 20:06   0
Месси впервые с 2014 года не забивает в четырех матчах подряд

16.02.2020 19:22   0
"Реал" готов предложить 180 миллионов евро за Стерлинга

16.02.2020 18:36   0
"Рух" проиграл "Чихуре" в товарищеском поединке

Мир интересных новостей

ДРУГИЕ НОВОСТИ
Загрузка...


Другие новости в сети
Голосования
Чемпионат Беларуси 2019
Высшая Дубл. Первая Вторая
#КомандыИО
1Динамо (Брест)3075
2БАТЭ (Борисов)3070
3Шахтер (Солигорск)3065
4Динамо (Минск)3050
5Ислочь (Минский р-он)3047
6Торпедо-БелАЗ (Жодино)3045
7Городея3044
8Славия (Мозырь)3037
9Минск3036
10Неман (Гродно)3036
11Слуцк3034
12Энергетик-БГУ (Минск)3033
13Витебск3031
14Дняпро (Могилев)3030
15Гомель3029
16Торпедо (Минск)306
#КомандыИО
1БАТЭ (Борисов)3072
2Динамо (Минск)3064
3Минск3064
4Неман (Гродно)3062
5Динамо (Брест)3051
6Шахтер (Солигорск)3051
7Энергетик-БГУ (Минск)3049
8Слуцк3037
9Славия (Мозырь)3036
10Городея3034
11Ислочь (Минский р-он)3032
12Гомель3032
13Дняпро (Могилев)3030
14Витебск3027
15Торпедо-БелАЗ (Жодино)3020
16Торпедо (Минск)3016
#КомандыИО
1Белшина (Бобруйск)2868
2Смолевичи2864
3Рух (Брест)2856
4Локомотив (Гомель)2856
5Нафтан (Новополоцк)2847
6Спутник (Речица)2845
7Лида2844
8НФК (Минск)2840
9Гранит (Микашевичи)2835
10Орша2831
11Химик (Светлогорск)2826
12Волна (Пинск)2821
13Слоним-20172821
14Сморгонь2818
15Барановичи289
#КомандыИО
1Арсенал (Дзержинск)2876
2Ошмяны-БГУФК2871
3Молодечно2867
4Андердог (Чисть)2851
5Ивацевичи2847
6ДЮСШ-3-Стэнлес (Пинск)2846
7Узда2845
8Осиповичи2835
9СМИавтотранс (Смолевичский р-он)2830
10Белшина-2 (Бобруйск)2829
11Виктория (Марьина Горка)2827
12Горки2827
13Энергетик-БГАТУ (Минск)2823
14Клецк2819
15Неман-Агро (Столбцы)2811
16ЮАС (Житковичи)00
Мы в социальных сетях
Football.by в INSTAGRAM
Football.by в TWITTER
ПОИСК ПО САЙТУ
 
 
© Football.By, 1998-2019.
При воспроизведении/перепечатке информации сайта указание источника (для интернет-сайтов - гиперссылки на www.football.by, не закрытой от индексации поисковыми системами) обязательно.
 
Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100