... НОВОСТИ

все новости

Команды Игры Очки
1МЛ Витебск3068
2Динамо (Минск)3063
3Славия (Мозырь)3057
4Динамо (Брест)3051
5Минск3051
6Торпедо-БелАЗ (Жодино)3049
7Ислочь (Минский р-н)3049
8Неман (Гродно)3045
9Гомель3043
10БАТЭ (Борисов)3040
11Арсенал (Дзержинск)3033
12Витебск3028
13Нафтан (Новополоцк)3028
14Сморгонь3028
15Слуцк3021
16Молодечно3011
Нет данных
Команды Игры Очки
1Барановичи3474
2Днепр (Могилев)3467
3Локомотив (Гомель)3464
4Белшина (Бобруйск)3463
5Лида3459
6Бумпром (Гомель)3459
7Нива (Долбизно)3455
8БАТЭ-2 (Борисов)3453
9Островец3451
10Минск-23451
11Волна (Пинск)3448
12АБФФ U-19 (Минск)3442
13Динамо-2 (Минск)3440
14Юни Икс Лабс (Минск)3436
15Гомель-23428
16Орша3425
17Осиповичи3424
18Слоним-20173420
подробнее

Разное

ФК Гранит

ФК "Граніт" грамадзкаму актывісту Ігару Случаку: "Вы займаецеся нікому не патрэбнай справай"

01.07.2017 15:20

Футбольны клуб "Гранiт" даслаў даволі дзіўны, на наш погляд, адказ, на ліст грамадскага актывіста з Гомеля Ігара Случака.
Нагадаем, Случак даўно вядомы актыўным прасоўваннем беларускай мовы, у тым ліку і на футбольным абшары Беларусі.

Ён ужо даволі працяглы час вядзе перапіску з беларускімі клубамі, накіроўваючы ў іх адрас лісты наступнага зместу:

Паважаныя сябры!

Дазвольце павіншаваць Вас з пачаткам 27-га Чэмпіяната Беларусі па футболе і пажадаць Вам толькі перамог і чэмпіёнства ў гэтым сезоне.

Футбол, гэта той спорт, што ў Беларусі прыцягвае найбольшую колькасць прыхільнікаў. Але акрамя гэтага, гэта і той спорт, што мае прамы ўплыў на фарміравання патрыятычнага складу характару, любові да Радзімы, Беларусі і родных мясцін. Гэта той спорт, што гуртуе народ.

Таму шаноўна прапануем Вам зрабіць у новым сезоне наступныя захады:

• Прозвішчы футбалістаў на іх спартыўнай форме пісаць па-беларуску;
• Гукавое і візуальнае суправаджэнне на стадыёне падчас правядзення матчаў праводзіць па-беларуску;
• Пасляматчавыя прэс-канферэнцыі праводзіць па-беларуску;
• У трэніровачным, арганізацыйным і паўсядзённым жыцці больш выкарыстоўваць беларускую мову і стымуляваць да гэтага іншых;
• У стасунках з прэсай выкарыстоўваць беларускую мову;
• Зрабіць беларускамоўную версію Вашага афіцыйнага сайта;
• Эмблему клуба выканаць па-беларуску;
• Старонкі ў сацыяльных сетках весці па-беларуску;
• Афішы і праграмкі да гульняў выконваць па-беларуску.

Гэтыя невялікія захады, дазволяць не толькі падвысіць патрыятызм сярод беларусаў, падвысіць выкарыстанне беларускай мовы, але і падвысіць цікавасць да чэмпіяната, а гэта ў сваю чаргу больш прададзеных квіткоў і рэкламы – прамая выгада для клуба.
Спадзяюся, гэтыя прапановы знойдуць водгук у Вашых мужных беларускіх сэрцах.
У адпаведнасці з Законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” просім даць адказ пісьмова, у вызначаны законам час на вышэй пазначаны адрас.


Сёння на сваёй старонцы Facebook Случак апублікаваў адказ, які прыйшоў яму ад мікашэвіцкага "Граніту" за подпісам Старшыні Савета клуба Марыны Быстрай.

Перш чым прывесці увесь ліст, вось некалькi цытат з яго (арфаграфія арыгіналу захаваная):

"Вы займаецеся нікому не патрэбнай справай", "не трэба здавацца разумнейшым, чым вы ёсць на самай справе", "да разумнага чалавека вам яшчэ вельмi далёка", "у вашых лістах адлюстраванне чалавека, якi мае ўзровень - дзіцячы сад ясельная група".

Зрэшты, чытайце і ацэньвайце самі, а свае меркаваннi пiшыце у каментарах.
22254

НОВОСТИ ПО ТЕМЕ