Лига чемпионов Плей-офф. 2 матчи

Высшая лига

Live

БАТЭ (Борисов)

Нафтан (Новополоцк)

Live

Сморгонь

Молодечно

23.11. 16:00

Славия (Мозырь)

Минск

23.11. 16:00

Торпедо-БелАЗ (Жодино)

Ислочь (Минский р-н)

23.11. 17:45

МЛ Витебск

Гомель

23.11. 17:45

Динамо (Брест)

Динамо (Минск)

Первый матч

Первая лига

Live

Барановичи

Локомотив (Гомель)

Live

АБФФ U-19 (Минск)

Слоним-2017

Live

Юни Икс Лабс (Минск)

Белшина (Бобруйск)

Live

Нива (Долбизно)

Бумпром (Гомель)

34-й Кубок Беларуси 1/8 финала
Чемпионат мира 2026. Европейская квалификация 6 тур

Чемпионат Европы 2024 Финал

... НОВОСТИ

все новости

Команды Игры Очки
1МЛ Витебск2864
2Динамо (Минск)2859
3Славия (Мозырь)2854
4Динамо (Брест)2848
5Неман (Гродно)2945
6Торпедо-БелАЗ (Жодино)2845
7Минск2845
8Ислочь (Минский р-н)2845
9БАТЭ (Борисов)2940
10Гомель2840
11Арсенал (Дзержинск)2933
12Витебск2928
13Сморгонь2928
14Нафтан (Новополоцк)2925
15Слуцк2921
16Молодечно2911
Нет данных
Команды Игры Очки
1Барановичи3475
2Днепр (Могилев)3467
3Белшина (Бобруйск)3463
4Локомотив (Гомель)3462
5Лида3459
6Бумпром (Гомель)3459
7Нива (Долбизно)3455
8БАТЭ-2 (Борисов)3453
9Островец3451
10Минск-23451
11Волна (Пинск)3448
12АБФФ U-19 (Минск)3339
13Динамо-2 (Минск)3337
14Юни Икс Лабс (Минск)3436
15Гомель-23328
16Орша3425
17Осиповичи3324
18Слоним-20173420
подробнее

Сборные

У Літве ў нецвярозым стане затрыманы футбаліст зборнай Беларусі

13.03.2007 16:00

Як паведамляе "Еўрапейскае радыё для Беларусі",12 сакавіка ў блогах з’явілася інфармацыя пра тое, што гульца нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе і літоўскага клуба
Як паведамляе "Еўрапейскае радыё для Беларусі",12 сакавіка ў блогах з’явілася інфармацыя пра тое, што гульца нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе і літоўскага клуба “Каўнас” Алега Страхановіча ў нецвярозым стане знялі з цягніка “Мінск-Вільня” на беларуска-літоўскай мяжы.

Прадчуваючы скандал, мы знайшлі аўтара гэтага поста – жж-юзера kauboj, які сапраўды ехаў у Вільню адным вагонам са Страхановічам і Вячаславам Глебам – іншым беларускім легіянерам “Каўнаса”.

Па словах kauboj’a, усю дарогу да мяжы футбалісты, не саромячыся іншых пасажыраў цягніка, ужывалі нешта бранябойнае.

Сведка: “Беларускія памежнікі іх пазналі і асабліва заўвагаў не рабілі, а вось на памежным пункце Кяна зайшлі літоўцы, і адразу пачаліся пытанні, і была вельмі-вельмі неадэкватная брудная лаянка ў адказ.

Яны ўпіралі, што едуць граць за клуб “Каўнас”, але памежнікі, мабыць, балелі за “Жальгірыс”.

У выніку паўабаронцу нацыянальнай зборнай Беларусі Алега Страхановіча скруцілі і вывелі з цягніка. Вячаслаў Глеб, пабачыўшы гэта, суцішыўся і не стаў заступацца за сябра.
Спраўдзіць гэтую інфармацыю было надзвычай складана.

У Літве ўчора быў выходны – нашыя паўночныя суседзі адпачывалі пасля Дня аднаўлення літоўскай дзяржаўнасці, святкаванне якога выпадае на 11-е сакавіка.

Абарваўшы тэлефоны тузіна літоўскіх памежнікаў і чыноўнікаў, журналісты Еўрарадыё выйшлі на Сігітаса Шукаўскаса, дзяжурнага Віленскага атраду Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літоўскай Рэспублікі ў Міцкунай, якому падпарадкоўваецца памежны пост у Кяне.

Сігітас Шукаўскас: “Алег Стра-ха-новіч? Першыя звесткі такія: ён у нецвярозым стане штурхаў правадніцу, пагражаў…Звярнуліся да нас. Мы знялі яго з цягніка і перадалі ў паліцыю ў выцвярэзнік. Канфлікт там нейкі быў. А так – дакуманты ў яго былі ў парадку”.
Спадар Шукаўскас паведаміў, што на момант высадкі з цягніка ў крыві Алега Страхановіча было 1,8 праміле алкаголю – гэта прыкладна адпавядае 400 грамам гарэлкі.

Сведка: “Нават на памежным пункце - там крама бязмытнага гандлю… Спадар Страхановіч гэтым скарыстаўся і набыў яшчэ бутэлечку”.

Лепш бы “Страх” не бегаў у duty-free… Праўда, здольнасць беларускага футбаліста трымацца на нагах пасля такой дозы алкаголю не можа не выклікаць захаплення.

Трэба спадзявацца, што падчас матчу адборачнага цыклу Чэмпіяната Еўропы 2008 супраць каманды Люксембурга наш паўабаронца прадэманструе такую ж непахісную ўстойлівасць.

Юры Пунтус выклікаў на гэтую гульню, што адбудзецца 24 сакавіка, і Алега Страхановіча, і Вячаслава Глеба…

Нават сорамна прызнавацца, але пра прыгоды футбалістаў на беларуска-літоўскай мяжы Юрый Іосіфавіч нічога не ведаў да нашага тэлефанавання.

Юры Пунтус: “Ніхто мне не казаў… Ён трэніруецца ў Каўнасе, таму мне неяк цяжка пакуль што ў гэта паверыць! Дзякуй за інфармацыю, я пакуль што нічога не адкажу, таму што… я пагутару з футбалістамі, даведаюся, і тады неяк мне будзе…”

Кажуць, што літоўскі Каўнас для малодшага Глеба і Алега Страхановіча – гэта толькі прыступка на шляху да больш значнага трансфера ў “Хартс” з Эдзінбурга.

Але, каб мець права граць у шатландскай прэм’ер-лізе, беларускім футбалістам трэба пакінуць за плячыма пэўную колькасць матчаў за нацыянальную зборную сваёй краіны.

Таму падчас гульні з Люксембургам абодва “спартоўцы”, хутчэй за ўсё, з’явяцца на полі. Што ж, чарговы раз пажадаем нашым удачы... Але асабіста я не здзіўлюся перамозе сборнай Люксембурга.

НОВОСТИ ПО ТЕМЕ