... НОВОСТИ

все новости

Команды Игры Очки
1МЛ Витебск2967
2Динамо (Минск)2962
3Славия (Мозырь)2954
4Динамо (Брест)2948
5Минск2948
6Торпедо-БелАЗ (Жодино)2946
7Ислочь (Минский р-н)2946
8Неман (Гродно)2945
9БАТЭ (Борисов)2940
10Гомель2940
11Арсенал (Дзержинск)2933
12Витебск2928
13Сморгонь2928
14Нафтан (Новополоцк)2925
15Слуцк2921
16Молодечно2911
Нет данных
Команды Игры Очки
1Барановичи3474
2Днепр (Могилев)3467
3Локомотив (Гомель)3464
4Белшина (Бобруйск)3463
5Лида3459
6Бумпром (Гомель)3459
7Нива (Долбизно)3455
8БАТЭ-2 (Борисов)3453
9Островец3451
10Минск-23451
11Волна (Пинск)3448
12АБФФ U-19 (Минск)3339
13Динамо-2 (Минск)3337
14Юни Икс Лабс (Минск)3436
15Гомель-23328
16Орша3425
17Осиповичи3324
18Слоним-20173420
подробнее

Статьи и интервью

Белорусский футбол - ан-ляйнавы лiдэр

08.01.2001 00:00

Интервью владельца сайта "Белорусский футбол" на Радио "Свобода" (эфiр 3 Сьнежня 2000)
(карэспандэнт "Радые Свабода" Виталь Цыганкоу: ) <У адным зь мiнулых выпускау "Заузятара" мы распавялi пра iнтэрнэт-старонкi, прысьвечаныя беларускаму спорту. Мы адзначылi, наколькi маларазьвiтымi й малаколькаснымi пакуль застаюцца беларускiя спартовыя старонкi ва усясьветным сецiве. "Заузятар" вырашыу працягнуць гэтую тэму, i каб карцiна не выглядала занадта пэсымiстычнай, сёньня мы распавядзем пра самы папулярны сайт сярод беларускiх спартовых рэсурсау, якi называецца <Белорусский футбол> (http://www.belarusfootball.com).
Гэтая старонка - iндывiдуальны праект Цiмафея Зiноуева, якi сёньня зьяуляецца госьцям нашае праграмы. i натуральна, што першае пытаньне да аутара самага папулярнага сайту у беларускiм спартовым iнтэрнэце, даволi тыповае - цi лёгка быць першымi Але адказ Цiмафея, магчыма, падасца даволi нетыповым:"
(Зiноуеу: ) "Лёгка, лёгка быць першым, таму што вельмi мала спартовых сайтау у Беларусi. Калi яны i ёсьць, дык, з майго пункту гледжанньня, робяцца непрафэсiйна".
(Цыганкоу: ) "Чым прываблiвае сайт "Беларускi футбол" наведвальнiкау iнтэрнэтуi Магчыма, хуткасьцю: вынiкi чэмпiянату Беларусi выстауляюцца на старонку прыблiзна праз паугадзiны пасьля заканчэньня матчу. Магчыма, разнастайнасьцю - на сайце праводзяцца розныя апытаньнi, акрамя навiнау, можна знайсьцi шмат цiкавага зь гiсторыi футбола, а таксама прагядзець вiдэафрагмэнты некаторых галоу зборнай Беларусi.
Сайт "Беларускi футбол" некамэрцыйны. Цiмафей Зiноуеу трацiць на яго свой асабiсты, вольны ад асноунае працы час. iнтэрнэт-старонка зьяуляецца нечым накштал гобi, дарагой цацкаю. "Мне гэта проста цiкава, я сам займауся футболам, спадзяюся, што разьбiраюся у гэтай гульне", - кажа Зiноуеу. Што параiу бы Цiмафей тым аматарам спорту, якiя магчыма, хацелi б адкрыць сваю уласную старонку ва усясьветным сецiвеi
:Увогуле, цi цяжка гэта - рабiць спартовы iнтэрнэт-сайтi.."
(Зiноуеу: ) "Цяжка iнтэрвiю даваць, калi цябе слухае вялiкая аудыторыя. А iнтэрнэт якраз дае магчымасьць рэалiзаваць сябе самаму сьцiпламу. Цябе нiхто ня бачыць, ты робiш усё, што можаш i хочаш. Гэта вельмi проста й зручна, а пачаць - зусiм ня цяжка".
(Цыганкоу: ) "Беларускi спартовы iнтэрнэт - гэта найперш афiцыйныя старонкi футбольных камандау i фан-клюбау заузятарау. На сайце "Беларускi футбол" iснуе гэтак званая гасьцявая кнiга, дзе наведвальнiкi могуць абмяняцца думкамi, правесьцi дыскусiю на нейкую гарачую тэму. Пра што спрачаюцца, якiя тэмы абмяркоуваюць на "Беларускiм футболе" ды iншых спартовых сайтах".
(Зiноуеу: ) "Нашы заузятары больш вядуць размовы памiж сабой наконт таго, чый клюб лепшы, хто зь iх на якiм матчы быу i хто на якiм матчы каго пабiу. Гэта 60-70% дыскусii у гасьцявых кнiгах. Зазвычай на гасьцявыя кнiгi ходзяць "фанаты" - гэта пераважна вельмi маладыя хлопцы".
(Цыганкоу: ) "У такiх сфэрах, як палiтыка, бiзнэс, гандаль, беларускi iнтэрнэт ужо мае пэунае разьвiцьцё, нейкiя посьпехi, зьяуляецца свая канкурэнцыя, змаганьне памiж сайтамi за наведвальнiкау. У гэтым сэнсе беларускi спартовы iнтэрнэт уражвае сваёй слабасьцю й вельмi нiзкiм узроунем развiцьця: Чаму?"
(Зiноуеу: ) "У Беларусi ня вельмi разьвiты iнтэрнэт. У параунаньнi з расейскiм - як неба i зямля. У Расеi папулярныя спартовыя сайты - гэта старонкi у асноуным пэрыядычных выданьняу: Спорт-Экспресс, Советский спорт:
Чаму на такiм слабым аматарскiм узроунi нашыя спартовыя сайтыi Ды футбол у Беларусi на аматарскiм узроунi. Адпавядае узровень футболу узроуню iнтэрнэту, i наадварот. Бо трэба усё ж такi пэуныя фiнансавыя уладаньнi. А у нас вельмi мала спонсарау, якiя могуць укладваць грошы i людзей, якiя разумеюць, што iнтэрнэт - гэта неабходная частка жыцьця, скажам так".
(Цыганкоу: ) "Цiмафеу Зiноуеу лiчыць, што беларускi спартовы iнтэрнэт здолее перайсьцi на больш прафэсiйныя i якасныя рэйкi толькi тады, калi рэзка павялiчыцца агульная колькасьць наведвальнiкау усясьветнага сецiва. Калi будзе штодзённая патрэба многiх людзей у штодзённай спартовай iнфармацыi празь iнтэрнэт, толькi тады можна казаць пра зьяуленьне камэрцыйных, прыбытковых сайтау, увогуле пра разьвiцьцё усясьветнага сецiва".

НОВОСТИ ПО ТЕМЕ