... НОВОСТИ

все новости

Команды Игры Очки
1МЛ Витебск2352
2Динамо (Минск)2245
3Славия (Мозырь)2344
4Динамо (Брест)2341
5Торпедо-БелАЗ (Жодино)2240
6Ислочь (Минский р-н)2339
7Минск2338
8Неман (Гродно)2031
9Гомель2229
10БАТЭ (Борисов)2327
11Арсенал (Дзержинск)2226
12Витебск2324
13Нафтан (Новополоцк)2322
14Сморгонь2320
15Слуцк2213
16Молодечно2310
Нет данных
Команды Игры Очки
1Барановичи2656
2Днепр (Могилев)2656
3Белшина (Бобруйск)2647
4Бумпром (Гомель)2646
5Нива (Долбизно)2544
6Лида2644
7Волна (Пинск)2643
8Локомотив (Гомель)2543
9БАТЭ-2 (Борисов)2642
10Островец2536
11Минск-22632
12Юни Икс Лабс (Минск)2629
13АБФФ U-19 (Минск)2528
14Гомель-22625
15Динамо-2 (Минск)2425
16Орша2619
17Слоним-20172617
18Осиповичи2614
подробнее

Статьи и интервью

Легенды футбола. Кароль падкату

14.02.2003 00:00

Напэўна, усе аматары футбола ведаюць, што Пеле называюць Каралём футбола. Аднак, думаю, мала хто памятае, што ў свой час за цэнтральным абаронцам мiнскага "Дынама" Эдуардам ЗАРЭМБАМ назаўсёды замацавалася ганаровая мянушка -- Кароль падкату...
Напэўна, усе аматары футбола ведаюць, што Пеле называюць Каралём футбола. Аднак, думаю, мала хто памятае, што ў свой час за цэнтральным абаронцам мiнскага "Дынама" Эдуардам ЗАРЭМБАМ назаўсёды замацавалася ганаровая мянушка -- Кароль падкату.

...Славутага футбалiста я знайшоў у трэнерскiм пакоi спартыўнай залы мiнскай школы №73, дзе Эдуард Дзмiтрыевiч працуе выкладчыкам фiзкультуры.

-- Цi ўспамiнаю я маладыя гады? -- Эдуард Дзмiтрыевiч усмiхаецца. -- Пытанне, напэўна, рытарычнае. Па характары я такi чалавек, што калi адзiн раз палюбiў штосьцi цi кагосьцi, то гэта на ўсё жыццё. Натуральна, успамiнаю i добрыя гульнi, i дрэнныя... Наўрад цi, напрыклад, змагу забыць фiнал Кубка Саюза 1965 года з маскоўскiм "Спартаком". Як зараз перад вачыма стаяць тыя два драматычных паядынкi. Лужнiкi. Першы матч -- нiчыя. У другiм выйграем за 20 хвiлiн да заканчэння гульнi, i тут спартакавец Хусаiнаў з яўнага становiшча па-за гульнёй зраўнiвае лiк. Дадатковы час. I iзноў масквiчы забiваюць нам гол з такога ж становiшча, а лiтоўскi суддзя Андзюлiс, нават не пачырванеўшы ад сораму, залiчвае i гэты мяч. Карацей кажучы, засудзiлi нас. Ды i як было не засудзiць, калi перад сталiчным аўтарытэтам -- "Спартаком" -- тады шмат якiя суддзi, што называецца, прагiналiся. Памятаю, пасля гульнi зайшоў я ў распранальню, зафундырыў у кут буцы i заплакаў. А спадар Андзюлiс пасля таго матча яшчэ гадоў пяць не паказваўся ў Мiнску -- нашы балельшчыкi на поўным сур'ёзе паабяцалi яму "каралеўскi прыём". А вось нас у Мiнску сустракалi як герояў. Пётр Мiронавiч Машэраў да сябе ўсю каманду ў кабiнет выклiкаў, кажа нам: "Мужыкi, я ўсё разумею. Тым не менш пераможцы -- вы. Вялiкi вам дзякуй". I асабiста я пасля гэтага адразу ж атрымаў кватэру i машыну.

-- А тытул "караля падкату"?

-- О, да гэтага кiм я толькi не быў! У дзяцiнстве два гады стаяў на варотах, затым "камандзiравалi" ў нападзенне, пасля вызначылi месца паўабаронцы, i толькi ў 1959 годзе трэнер мiнскага "Спартака" Мiхаiл Георгiевiч Базiненка на зборах у Мукачава паставiў мяне ў абарону. Не ведаю, можа, гэта ад прыроды, але многiя сапернiкi на самай справе думалi, што я нейкi былы гiмнаст альбо акрабат. Быў у мяне свой каронны фiнт -- нападаючы ўжо лiчыць, што ўцёк ад мяне, а я раблю шпагат, выкiдваю нагу ўперад i акуратненька выбiваю мяч. Супрацьяддзе ад такога фiнта доўга не маглi знайсцi.

-- Эдуард Дзмiтрыевiч, а, скажам так, "сяброўскiя адносiны" памiж камандамi ў тыя часы мелi месца?

-- Вы маеце на ўвазе дамоўленыя гульнi? Расскажу адну такую гiсторыю. Прыязджае ў Мiнск на матч чарговага тура бакiнскi "Нефтчы". Мы традыцыйна трэнiруемся ў Стайках, адпрацавалi на полi, блукаем па базе, што называецца, гармонiю ўдыхаем.

Бачым -- таксi падрулiвае, i з яго выходзяць iгракi "Нефтчы" Толiк Банiшэўскi i капiтан каманды Эдзiк Маркалаў. Падклiкаюць да сябе мяне i нашага "кэпа" Эдзiка Малафеева i адразу ж "быка за рогi": "Хлопцы, давайце толькi без крыўды. Вы зараз дрэнна гуляеце, мы, -- самакрытычна заяўляе Маркалаў, -- цьфу i расцерцi. Нiчыю раскатаем? А мы вам такiм жа чынам адплацiм у Баку. I вам, i нам два ачкi лiшнiмi не будуць".

Малафееў збiрае каманду, тлумачыць сiтуацыю: так, маўляў, i так -- "Нефтчы" "парламенцёраў" прыслаў... I хiтравата пацiрае рукi: "Прызналiся недалёкiя, што яны зараз анiякiя. "Кiданём" нашых паўднёвых сяброў?!" Усе ў адзiн голас: "Кiданём, кiданём..." Карацей, гiсторыя закончылася тым, што прайгралi мы "Нефтчы" i дома -- 0:2, i ў Баку 0:5. Затое сумленне засталося чыстым.

-- Ведаю, што паўднёвыя каманды былi вельмi гасцiнныя. Як жартавалi раней: "Каньяк-маньяк, шашлык-башлык -- традыцыйны атрыбут кожнага мерапрыемства".

-- Не без гэтага, але без анiякага намёку на тое, што за пачастункi трэба здаваць гульню. Пасля матча маглi па-сяброўску пасядзець, мяне, напрыклад, амаль заўсёды запрашаў да сябе дадому мой сябар Аванес Саркiсян. Гэта падчас паездак за мяжу любiлi для савецкiх каманд банкет "закацiць". Так бы мовiць, паказаць, як у iх "капiталiзм загнiвае".

-- Нармальна "загнiваў"?

-- До-обра! Хоць самi разумееце, якiя тады былi ў нас часы: кантроль за футбалiстамi, розныя "кiраўнiкi каманд" ад КДБ...

-- Да мiнскай каманды такi кiраўнiк таксама быў прыкамандзiраваны?

-- А што мы -- выключэнне? З намi пастаянна ездзiў пад выглядам спартыўнага чыноўнiка камiтэтчык, якога мы называлi "Агент 007" альбо проста "Дзядзька Вася". Дабрадушны чалавек, як у песнi: "Правда, толку с него было как с козла молока, но вреда, однако, тоже никакого".

Аднойчы прыязджаем у Грэцыю, а наш аўтобус не ў гасцiнiцу рулiць, а ў савецкае пасольства -- ага, дзядзька Вася ў чарговы раз пакет каму трэба перадае.

А то сабралiся мы неяк на таварыскiя гульнi ў Фiнляндыю. Напярэдаднi выклiкаюць усiх на Лубянку i адразу ж у абарот: "Таварышы, вы згуляеце з фiнскiмi прафесiянальнымi камандамi пяць гульняў i павiнны разумець, што на сённяшнi момант Фiнляндыя не вельмi сяброўская краiна ў адносiнах да нас. Нiякiя пройгрышы тут не прымаюцца -- зарубiце сабе гэта самi ведаеце на чым".

-- Мiнскi "Спартак" тады нi разу i не прайграў.

-- Так, толькi адзiн раз унiчыю згулялi, але слухайце, што было... Прыязджаем у Фiнляндыю, трэнiруемся так, быццам на фiнал Кубка Саюза збiраемся выйсцi -- поўная баявая гатоўнасць. Выходзiм на поле, застаецца некалькi хвiлiн да пачатку матча -- нашых фiнскiх прафесiяналаў нi сном нi духам. Што за д'ябальшчына такая?!

I тут пачынаецца самае смешнае. На нейкай суседняй ля стадыёна лесапiлцы гучыць гудок i лiтаральна праз некалькi хвiлiн на поле выбягаюць рабацягi з гэтай самай лесапiлкi. "Дзе тут русскiя, з якiмi трэба гуляць?"

Хто мяне асабiста ўразiў, дык гэта адзiн фiнскi аднарукi iгрок -- такога, шчыра скажу, я яшчэ нiколi не бачыў. Выйгралi мы тады -- 15:1, на банкеце фiны пытаюць у нас: "Вы што, ненармальныя так па полi бегаць? I прапаноўваюць нам выпiць, пакурыць. А мы ж як спартсмены, маральна падкаваныя на Лубянцы, толькi адмахваемся: "Не, не, якi алкаголь, якiя цыгарэты?" Тут фiны зусiм вочы акруглiлi: "Вы, наогул, нармальныя цi гуляць прыехалi?"

-- Нашы футбалiсты i на самай справе былi тады такiя "рэжымiстыя"?

-- Маглi сабе, канешне, дазволiць, але асабiста я гарэлку ўпершыню паспрабаваў толькi ў 33 гады. "Кефiрам" у камандзе нават называлi.

-- Эдуард Дзмiтрыевiч, тады ў Вас, напэўна, было шмат прыхiльнiц?

-- Прыхiльнiцы, безумоўна, былi, але я, скажу шчыра, лiчу сябе шчаслiвым чалавекам, таму што ажанiўся рана -- у 21 год. У мяне аказалася цудоўная жонка, з якой мы i зараз жывём душа ў душу, а таму пытанне прыхiльнiц пасля жанiцьбы неяк адпала само сабой.

-- Зафутболiў Эдуард мяч куды падалей, i патрапiў ён у балота, i знайшла яго...

-- Можаце смяяцца, але гiсторыя не менш рамантычная. Па сваёй натуры я такi чалавек, што нiколi не любiў нейкiя танцулькi цi шумныя вечарынкi. I вось, памятаю, -- студзень. Студэнцкiя канiкулы. У адзiн прыгожы дзень заходзiць да мяне сябра i кажа: "Эдзiк, ну што ты сядзiш тут, як той рак-пустэльнiк? Сёння ў Оперным тэатры студэнцкi бал, пайшлi сходзiм. Можа, пасля мяне яшчэ i дзякаваць будзеш". Угаварыў.

Прыйшлi, забралiся на балкон i, бы тыя горныя арлы, назiраем зверху, як народ весялiцца. Сябра зноў чапляецца: "Эдзiк, ву-унь дзяўчына. Iдзi патанцуй з ёй! Во, малайчына... А ты мне таксама пакажы якую-небудзь".

Што б вы думалi?! Я ажанiўся з той, якую паказаў мне сябра, а сябра -- на "маёй" кандыдатуры. Мы са Святланай ажанiлiся пасля трэцяга нашага спаткання. А навошта гуму цягнуць? Сустрэлiся, я i кажу будучай жонцы: "Ведаеш, што ў футбалiстаў такое жыццё, якое звычайна называюць "на чамаданах". Так што даруй, любая, але абходжваць цябе мне няма калi. Я цябе кахаю, i, думаю, гэтага дастаткова, каб нам ажанiцца ўжо зараз. Згадзiлася, i вяселле мы адсвяткавалi ў дзень Святланiнага 20-годдзя.

-- Вы ж затым са сваёй жонкай i ў школе разам працавалi.

-- Нi многа нi мала, а 10 гадоў яна за мяне i за сябе зарплату атрымлiвала. Зараз Святлана на пенсii, а я яшчэ "падтрымлiваю форму".

-- Эдуард Дзмiтрыевiч, пасля футбола Вы ж не адразу падалiся ў педагогi...

-- Усё куды больш празаiчна. Пасля таго як я "павесiў на цвiк" буцы, пайшоў працаваць у дзiцяча-спартыўную школу трэнерам. Жонка, натуральна, "у нажы": "Гуляў у футбол -- дома не было, закончыў гуляць -- iзноў у раз'ездах. Што за жыццё такое!". Давялося згадзiцца са сваёй палавiнай i пайсцi працаваць да яе ў школу.

-- Але ж я дакладна ведаю, што ў Вас быў i больш спакойны варыянт. Пасля таго як Вы развiталiся з футболам, Вам паступала прапанова ад цяперашняга старшынi камiсii Нацыянальнай палаты Беларусi па мiжнародных справах, генерал-лейтэнанта Мiкалая Чаргiнца?

-- Была справа. Коля таксама гуляў у футбол, пасля пайшоў па мiлiцэйскай лесвiцы i, на самай справе, прапаноўваў працаваць у iх структуры начальнiкам спартыўнай падрыхтоўкi. Ды не мог я наступiць на горла ўласнай песнi. Нiколi не змог бы насiць мiлiцэйскую форму.

-- Вам не падабалася толькi форма цi сам змест працы?

-- У мяне свае асацыяцыi i са зместам, i з формай, а апошнюю я ненавiдзеў са страшнай сiлай.

-- Цiкава! Каманда "Дынама", за якую Вы гулялi, таксама ж адносiлася не да нейкага гандлёвага ведамства.

-- Там я гуляў у футбол, а не хадзiў патрулём. А маё стаўленне да мiлiцыi склалася яшчэ ў дзяцiнстве. Я жыў у Мiнску ў раёне, якi называўся Сельгаспасёлак. Пасляваенны час, вулiчная дзетвара, пастаянныя групавыя пабоiшчы з iншымi раёнамi, разборкi з мiлiцыяй -- усё гэта я прайшоў. I ведаеце, амаль усе мае тагачасныя сябры, з якiмi я вырас, перасядзелi ў розных турмах. Я не скажу, што i сам быў хлопчыкам-"званочкам" -- мяне вучылi, як трэба "скубаць" кiшэнi i торбы, але футбол дапамог мне знайсцi сваё месца ў жыццi. Аднак жа тое, што было, з памяцi не выкiнеш.

НОВОСТИ ПО ТЕМЕ