Первый матч

34-й Кубок Беларуси Финал

Чемпионат Европы 2024 Финал

... НОВОСТИ

все новости

Команды Игры Очки
1МЛ Витебск1232
2Славия (Мозырь)1226
3Динамо (Минск)1126
4Динамо (Брест)1224
5Ислочь (Минский р-н)1221
6Торпедо-БелАЗ (Жодино)1220
7Неман (Гродно)1118
8Минск1217
9Витебск1217
10Гомель1215
11БАТЭ (Борисов)1214
12Арсенал (Дзержинск)1212
13Нафтан (Новополоцк)1210
14Слуцк128
15Сморгонь125
16Молодечно120
Нет данных
Команды Игры Очки
1Днепр (Могилев)1226
2Нива (Долбизно)1225
3Белшина (Бобруйск)1224
4Барановичи1224
5БАТЭ-2 (Борисов)1221
6Волна (Пинск)1219
7Локомотив (Гомель)1219
8Островец1218
9Лида1217
10Динамо-2 (Минск)1217
11Бумпром (Гомель)1216
12АБФФ U-19 (Минск)1115
13Орша1214
14Юни Икс Лабс (Минск)1213
15Слоним-20171210
16Гомель-2119
17Минск-2126
18Осиповичи125
подробнее

Статьи и интервью

Аляксандр Глеб любiць нямецкае пiва, беларускiх дзяўчат i iспанскi клiмат

12.06.2003 00:00

Сустрэцца з Аляксандрам Глебам няпроста — адчуваецца, што сапсаваны ён увагай i журналiстаў, i жанчын. Усё паўабаронца нацыянальнай зборнай па футболу робiць...
Сустрэцца з Аляксандрам Глебам няпроста — адчуваецца, што сапсаваны ён увагай i журналiстаў, i жанчын. Усё паўабаронца нацыянальнай зборнай па футболу робiць з зорнай няспешнасцю: спачатку трэнiроўка, потым абавязкова ў душ, ну а затым можна i iнтэрв’ю даць. Што ж, ён зорка — яму ўсё дазволена. У чым прычына яго зорнасцi? Не кожнаму нашаму футбалiсту ўдаецца стаць легiянерам вядомага еўрапейскага клуба (сёлета «Штутгарт», у якiм выступае з 19-гадовага ўзросту Аляксандр Глеб, дарэчы, выйшаў у Лiгу чэмпiёнаў). Не кожны ў адным з мацнейшых нацыянальных чэмпiянатаў займае трэцяе месца ў рэйтынгу (менавiта на такой пазiцыi Глеб у бундэслiзе па вынiках гэтага сезона). Прычым у такiм яшчэ юным для футбалiста (21 год) узросце. Вось такi ён — малады ды раннi. Яму, дарэчы, прыпiсваюць шмат раманаў, але цяпер Аляксандр (навучаны горкiм вопытам, паводле яго прызнання) усё абвяргае. Нашы дзяўчаты падабаюцца яму куды больш, чым немкi. Нашы лепшыя, кажа ён — хто б сумняваўся?

Балельшчыкi Глеба любяць — калi ў суботнiм матчы «Беларусь—Галандыя» аб’явiлi, што ён выходзiць на замену, стадыён узарваўся авацыямi. Калi ён ледзь не забiў гол, фанаты выкiнулi на поле дымавую шашку, адзначыўшы такiм чынам, бадай, самы востры момант ля галандскiх варот.

А ён да ўсяго падыходзiць з доляй здаровага гумару, зусiм не нямецкага (апошнi для Глеба — не гумар, так ён усiм журналiстам i заяўляе). У Германii любiць пiва, Штутгарт i свой аднайменны клуб. Вельмi абаяльны, дзякуючы чаму ўсё яму даруецца. Аддае перавагу адпачынку ў Iспанii. Напярэдаднi адлёту ў Аўстрыю, дзе наша зборная правядзе чарговы адборачны матч да чэмпiянату Еўропы, карэспандэнт «Звязды» сустрэлася з нашым славутым футбалiстам на трэнiровачнай базе ў Стайках.

— Ну i што ты скажаш пра матч «Беларусь—Галандыя»?
— Што сказаць — прайгралi. Прыкра, але нiчога не зробiш... Па гульнi прайгралi, у прынцыпе.

— Не пакрыўдзiўся на Эдуарда Малафеева за тое, што выпусцiў цябе толькi ў другiм тайме?
— Ён трэнер, i зрабiў так, як палiчыў патрэбным. Я павiнен паважаць яго меркаванне i рашэннi.

— Цяжка выходзiць на гульню, калi сапернiк заведама мацнейшы?
— Не, наадварот, гэта матывуе! Хочацца даказаць i выйграць. Але зараз не атрымалася. Я думаю, што калi б мы ў першым тайме забiлi гол, усё б склалася з дакладнасцю да наадварот.

— Чаму ж не забiлi?
— Скажу разумна: не хапiла дакладнасцi ў рэалiзацыi момантаў.

— Нядаўна ты прадоўжыў кантракт са «Штутгартам» да 2006 года. Але ў цябе былi i iншыя прапановы ад вядучых клубаў Iталii, Iспанii, Англii...
— Мне там падабаецца, i пакуль я не збiраюся пакiдаць гэты клуб. Самае галоўнае — у мяне там ёсць гульнявая практыка. Мне падабаецца горад, падабаецца каманда — маладая i перспектыўная. Паглядзiм, што будзе праз год, загадваць не буду.

— А што можа здарыцца?
— Праз год я магу сказаць, што хачу ў той клуб, якi мяне запрашае.

— Твой талент адпавядае ўзроўню бундэслiгi, цi ты, магчыма, ацэньваеш сябе вышэй?
— Я лiчу, што бундэслiга — гэта адзiн з самых моцных чэмпiянатаў, дзе ў кожнай гульнi трэба даказваць, што ты не выпадкова трапiў у свой клуб. Для мяне новы сезон будзе яшчэ больш складаны, чым папярэднi. Талент нiчога ў футболе не значыць без работы, жадання i iншых якасцяў.

— Адчуў у Штутгарце сваю папулярнасць?
— Так.

— Пазнаюць на вулiцах i абрываюць тэлефон?
— Так, у Еўропе гэта нармальна. Прыхiльнiцы на каманду дасылаюць лiсты — iх складваюць на палiчкi пад iмем кожнага iграка. Лiсты прыходзяць лiтаральна ўсiм, толькi камусьцi больш, камусьцi менш...

— Табе, канешне, больш?
— Не, мне нармальна так, сярэдне.

— На радзiме ты таксама папулярны?
— Не. Нiхто тут мяне не дастае. Я i не хацеў бы, каб даставалi. Мне гэта не трэба, я не iмкнуся да папулярнасцi.

— На што можа разлiчваць «Штутгарт» у Лiзе чэмпiёнаў?
— На першае месца.

— ?!
— А на што яшчэ? Думаеш, я скажу: «Толькi б пратрымацца...». Канешне, на першае.

— Ты стаў лепшым iграком Беларусi мiнулага года. Што сказалi на гэта ў «Штутгарце»?
— Нiчога не сказалi, проста павiншавалi, у тым лiку i менеджар клуба. Зразумела, прыемна. Пару нашых iгракоў таксама сталi лепшымi ў сваiх краiнах. Такога каб: «Глеб стаў лепшым iграком — здымаем рэстаран», канешне, не было.

— Каго з беларускай зборнай ты назваў бы лепшымi iгракамi?
— Кожны па-свойму добры iгрок. Хтосьцi абаронца, хтосьцi паўабаронца, хтосьцi нападаючы. Мне асабiста падабаюцца Вiталiк Кутузаў, Валiк Бялькевiч, Саня Хацкевiч.

— Цi ёсць у цябе iдэал у футболе?
— Iдэалу няма, ёсць iгрок, якi падабаецца. Гэта Зiдан — гляджу яго гульнi, нейкiя рухi запамiнаю.

— За тыя грошы, якiя атрымлiваеш у «Штутгарце», можна выступаць добра?
— Правакацыйнае пытанне, я адказваць не буду.

— Я не прашу назваць суму. Нават па еўрапейскiх мерках, ты — чалавек не бедны...
— Напэўна. Ва ўсякiм разе, мне на ўсё хапае — тры разы на дзень паесцi, апрануцца...

— Сочыш за модай?
— Па адзеннi я не вар’яцею i за апошнiмi калекцыямi не ганяюся. Але рэч, якая мне ў магазiне спадабаецца, канешне, куплю. Проста хаджу па горадзе, калi ў мяне ёсць вольны час, зайду ў магазiн, штосьцi куплю.

— Добра ведаеш Штутгарт?
— Добра. Вельмi прыгожы горад. Апошнiм часам люблю зайсцi ў iтальянскi рэстаран — iх там шмат, пасядзець з сябрамi. Пэўнага любiмага месца адпачынку няма.

— Што збiраешся рабiць у адпачынку?
— Шмат месцаў, дзе збiраюся адпачыць. Напiшы, што проста збiраюся цудоўна правесцi адпачынак пасля напружанага, але ўдалага для мяне сезона.

НОВОСТИ ПО ТЕМЕ