Лига чемпионов Плей-офф. 2 матчи

Первый матч

Первая лига

Завершен

Динамо-2 (Минск)

Локомотив (Гомель)

34-й Кубок Беларуси 1/8 финала
Чемпионат мира 2026. Европейская квалификация 6 тур

Чемпионат Европы 2024 Финал

... НОВОСТИ

все новости

Команды Игры Очки
1МЛ Витебск2864
2Динамо (Минск)2859
3Славия (Мозырь)2854
4Динамо (Брест)2848
5Торпедо-БелАЗ (Жодино)2845
6Ислочь (Минский р-н)2845
7Минск2845
8Неман (Гродно)2842
9Гомель2840
10БАТЭ (Борисов)2837
11Арсенал (Дзержинск)2830
12Витебск2828
13Нафтан (Новополоцк)2825
14Сморгонь2825
15Слуцк2821
16Молодечно2811
Нет данных
Команды Игры Очки
1Барановичи3374
2Днепр (Могилев)3367
3Локомотив (Гомель)3361
4Белшина (Бобруйск)3360
5Бумпром (Гомель)3358
6Лида3356
7Нива (Долбизно)3354
8БАТЭ-2 (Борисов)3350
9Островец3348
10Волна (Пинск)3348
11Минск-23348
12Динамо-2 (Минск)3337
13АБФФ U-19 (Минск)3236
14Юни Икс Лабс (Минск)3336
15Гомель-23228
16Орша3325
17Осиповичи3324
18Слоним-20173320
подробнее

Статьи и интервью

Юрый Пунтус: «Сапраўдны мужчына павiнен трымаць слова, а не палахліва хавацца»

14.11.2003 00:00

Юрый Пунтус: «Сапраўдны мужчына павiнен трымаць слова, а не палахліва хавацца»
Сюрпрызам 13-га чэмпiянату Беларусi па футболу стала не столькi перамога «Гомеля» — яго лiдарства было вiдавочнае за некалькi тураў да заканчэння першынства. Нечаканасцю стаў вынiк нядзельнай сустрэчы БАТЭ—«Дынама» (Мiнск) — 4:0. «Серабро» чэмпiянату, а разам з iм i магчымасць гуляць у Кубку УЕФА атрымалi барысаўчане.

А яшчэ зусiм нядаўна многiя настолькi верылi ў сiлы «дынамаўцаў», што прадказвалi iм нават «золата» чэмпiянату. А яны здалi — спачатку «Нафтану» прайгралi з лiкам 2:3, цяпер вось не задаволiлi амбiцый свайго галоўнага трэнера Анатоля Байдачнага, якi яшчэ ў канцы лiпеня, пасля сустрэчы з БАТЭ ў першым крузе чэмпiянату вырашыў, што яго каманда абыграе сапернiка ў другiм крузе з лiкам 8:0. Увогуле вельмi непаважлiва выказаўся тады Анатоль Мiкалаевiч пра барысаўскую каманду i паабяцаў, што да восенi «Дынама» ператворыцца ў сапраўдную еўрапейскую каманду. Магчыма, многа еўрапейскага з’явiлася за гэты час у «Дынама», але адно засталося нязменным — спрэчныя моманты каманда часта вырашае па-ранейшаму — з кулакамi. Памятаеце, тады, летам, варатар Юрый Цыгалка высвятляў адносiны з бакавым суддзёй, зараз ужо старшы трэнер Курненiн або сам не сцярпеў, або навёў яго хтосьцi на думку разабрацца з тым жа Цыгалкам, што i iмкнуўся ён ажыццявiць пасля гульнi з БАТЭ: варатара абвiнавацiлi ледзь не ў «здачы» гульнi.

Няпростыя адносiны i ў галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай i мiнскага «Дынама» Анатоля Байдачнага з галоўным трэнерам маладзёжнай зборнай i барысаўскага БАТЭ Юрыем Пунтусам. Абяцанне Анатоля Мiкалаевiча абыграць барысаўскi клуб з такiм лiкам узгадалi б, хутчэй за ўсё, толькi ў двух выпадках: калi б яно дакладна спраўдзiлася i калi б адбылося цалкам наадварот. Паколькi адбылося амаль наадварот, галоўны трэнер «Дынама» пасля гульнi да прэсы не выйшаў — i сапраўды, цяжка адказваць за тое, што калiсьцi, пагарачыўшыся, сказаў. Таму каменцiруе сустрэчу ў перапынках памiж падрыхтоўкай да гульнi нашай «маладзёжкi» пакуль толькi галоўны трэнер БАТЭ Юрый Пунтус, якi так i не атрымаў магчымасцi прылюдна задаць апаненту Байдачнаму пару пытанняў.

— Юрый Iосiфавiч, што б асабiста вы спыталi ў Анатоля Байдачнага, калi б ён прыйшоў на пасляматчавую прэс-канферэнцыю?
— У нас з Байдачным адносiны нiякiя — не ў сэнсе дрэнныя, а ў сэнсе проста рабочыя: «Прывiтанне — да пабачэння» — i ўсё. Але ў мяне было да яго адно пытанне. Пасля сустрэчы ў канцы лiпеня, калi мы прайгралi з лiкам 1:2 «дзякуючы» судзейскiм памылкам, Байдачны прылюдна абазваў нас — многiя былi сведкамi — быдлам i заявiў, што ў другiм крузе, 9 лiстапада, яго каманда пераможа з лiкам 8:0. Тлумачыў ён гэта тым, што ў яго будзе ўжо зусiм iншага ўзроўню каманда. Таму на пасляматчавай прэс-канферэнцыi я быў незадаволены, што не прыйшоў Байдачны, каб адказаць за тыя свае словы. Я лiчу, калi мужчына штосьцi абяцае — ён павiнен гэта выконваць, цi, сама меней, растлумачыць, чаму не выканаў, а не хавацца палахліва.

— Як клуб i асабiста вы адзначалi «серабро»?
— Увогуле нiяк. Растлумачу чаму. Гульня была 9 лiстапада, яна скончылася а палове пятай гадзiны, а ў сем гадзiн я i дзевяць футбалiстаў маладзёжнай зборнай ужо былi на базе ў гасцiнiцы ветэранаў МАЗа — пайшла падрыхтоўка да гульнi плей-оф маладзёжнай зборнай Беларусi ў Польшчы, таму не было часу парадавацца.

— Вы сказалi на прэс-канферэнцыi, што цяперашняе «серабро» для вас ледзь не даражэй за «золата» ў 1999 годзе...
— У 1999 годзе былi нашы першыя залатыя ўзнагароды, але тады перамога далася досыць проста — мы за пяць тураў да завяршэння чэмпiянату выйгралi. А ў плане напалу, барацьбы сёлетняе «серабро» нам дасталося цяжэй, таму я стаўлю яго ўпоравень з тым «золатам» 99-га.

— Да гульнi маладзёжнай зборнай з палякамi вам удалося сабраць аптымальны склад? Цi ёсць футбалiсты, якiя не змаглi прыехаць?
— Каманда сабралася вечарам 9 лiстапада. Трэнiруемся мы ў Стайках i на стадыёне «Дынама». Працуем у двухразовым рэжыме — дзве пагадзiнныя трэнiроўкi штодзень. Выклiкаў я 26 футбалiстаў. Арцём Мiлеўскi, якi гуляе за кiеўскае «Дынама», не прыехаў. Ён i цяпер яшчэ не вызначыўся, за каго ён будзе гуляць, — за Украiну цi Беларусь. Я чакаў, што ён не прыедзе, таму пра Мiлеўскага забываем. А 25 астатнiх футбалiстаў, якiх я выклiкаў, ужо тут. Але ў нас ёсць нечаканыя праблемы. Не будзе рыхтавацца да гульняў Максiм Цыгалка з-за траўмы пальца на назе, не будзе рыхтавацца i наш другi варатар Руслан Капанцоў. У яго траўма галёнкаступнёвага суставу. Не будзе гуляць Сяргей Тарасенка — пашкодзiў бакавую звязку каленнага суставу. Сёння (размова адбывалася ўчора. — Аўт.) адбылася яшчэ адна непрыемнасць — пашкодзiў сцягно Шмiгера. Улiчваючы, што Шмiгера i Тарасенка былi ў аптымальнай, цудоўнай форме i гулялi на вядучых пазiцыях у БАТЭ, я вельмi на iх разлiчваў у зборнай, то гэта для нас сур’ёзная страта. Цяпер самае галоўнае — каб не было траўмаў падчас далейшай падрыхтоўкi.

— У аснову «маладзёжкi», якую складаюць iгракi БАТЭ, увайшло i некалькi «дынамаўцаў». У якiм яны псiхалагiчным стане пасля пройгрышу барысаўскаму клубу?
— Прыехалi на збор яны, канешне, не ў найлепшым настроi, але я думаю, што шляхам гутарак — гэта ўсё ж крыху iншая гульня будзе — мы палепшым iх настрой, i яны будуць гуляць «у поўным узбраеннi».

— Што вам вядома пра сапернiка?
— Пра сапернiка ў мяне дастаткова iнфармацыi — ёсць вiдэаматэрыялы гульняў палякаў са шведамi, венграмi i латышамі. Ёсць характарыстыка складу — дзе, як i колькi хто згуляў. У мяне дастаткова матэрыялу, каб скласцi меркаванне аб сапернiку. Канешне, каманда ўражвае — грэнадзёрскага росту, дзесьцi каля 185 сярэднi рост iгракоў, гуляюць у дабротны футбол. Сапернiк, адным словам, сур’ёзны, але мы будзем змагацца за перамогу.

НОВОСТИ ПО ТЕМЕ