Лига чемпионов Плей-офф. 2 матчи

Первый матч

Первая лига

Live

Динамо-2 (Минск)

Локомотив (Гомель)

34-й Кубок Беларуси 1/8 финала
Чемпионат мира 2026. Европейская квалификация 6 тур

Чемпионат Европы 2024 Финал

... НОВОСТИ

все новости

Команды Игры Очки
1МЛ Витебск2864
2Динамо (Минск)2859
3Славия (Мозырь)2854
4Динамо (Брест)2848
5Торпедо-БелАЗ (Жодино)2845
6Ислочь (Минский р-н)2845
7Минск2845
8Неман (Гродно)2842
9Гомель2840
10БАТЭ (Борисов)2837
11Арсенал (Дзержинск)2830
12Витебск2828
13Нафтан (Новополоцк)2825
14Сморгонь2825
15Слуцк2821
16Молодечно2811
Нет данных
Команды Игры Очки
1Барановичи3374
2Днепр (Могилев)3367
3Локомотив (Гомель)3361
4Белшина (Бобруйск)3360
5Бумпром (Гомель)3358
6Лида3356
7Нива (Долбизно)3354
8БАТЭ-2 (Борисов)3350
9Островец3348
10Волна (Пинск)3348
11Минск-23348
12Динамо-2 (Минск)3337
13АБФФ U-19 (Минск)3236
14Юни Икс Лабс (Минск)3336
15Гомель-23228
16Орша3325
17Осиповичи3324
18Слоним-20173320
подробнее

Статьи и интервью

Юрый ЖАЎНОЎ: «У мяне, здаецца, зараз сесiя...»

29.11.2003 00:00

Юрый ЖАЎНОЎ: «У мяне, здаецца, зараз сесiя...»
Цяпер яны багатыя i знакамiтыя. Цяпер — гэта пасля 19 лiстапада, пасля цудаў, якiх нiколi раней не здаралася ў беларускiм футболе. У спартыўных, каляспартыўных i нават неспартыўных колах толькi тое i робяць зараз, што размаўляюць пра футбол. У аўтобусе, якi вязе ў Любань удзельнiкаў акцыi «Спартсмены — дзецям», я iмкнуся заснуць пад абмеркаванне ўвогуле глабальнага: «Цi гэта крытыка паўздзейнiчала на Глеба, цi па нейкай iншай прычыне гуляў ён у Польшчы зусiм не так, як у Мiнску» i «Чаму Жаўнова вынесла ад штрафной». I няма размоў больш прыемных для мяне ва ўсiм свеце. Вось так цяпер: усё жыццё — гульня, прычым гульня ў футбол.

Героi дня — маладзёжная зборная па футболу — таксама з’явiлiся ў Любанi, падарылi дзецям пральную машыну i яшчэ шмат чаго i са сцэны мясцовага Дома культуры выглядалi «нармальнымi», «без пантоў», «пацанамi». Сваiх прэмiяльных яны, праўда, яшчэ не бачылi, але пра суму ведалi нават да гульнi ў Вронках. Цяпер дакладна ведаюць i пра суму, i пра падарункi. Нiчога не скажаш — заслужылi. Тым, што прадэманстравалi не якi ў нас футбол, а якiм бы ён мог быць.

Некаторым вось у якасцi падарункаў дасталiся пуцёўкi ў вясельнае падарожжа. Справа ў тым, што «маладзёжку» i БАТЭ захлiснула эпiдэмiя — зусiм не грыпу, як польскiх калег, а вяселляў. Арцём Канцавы, Вiталь Надзiеўскi, Павел Кiрыльчык якраз i паедуць у такiя падарожжы. У Егiпет адправiцца i галкiпер Юрый Жаўноў. Не адзiн, i яшчэ не з жонкай, а проста з Аняй. Аня — гэта Ганна Глазкова, гiмнастка, студэнтка i, зразумела, прыгажуня. Чаму футбалiстам так падабаюцца гiмнасткi, Жаўноў не ведае, але сцвярджае, што ён быў першаадкрывальнiкам, у сэнсе: першым пачаў сустракацца яшчэ ў вучылiшчы алiмпiйскага рэзерву са Святланай Янушэўскай. Змянiлiся часы — змянiлiся iмёны: Святлана ў пэўны момант усё часцей пачала з’яўляцца ў кампанii Косцi Кальцова. I што я хачу гэтым сказаць? А тое, што хакеiст Кальцоў нарадзiўся ў адзiн дзень з футбалiстам Жаўновым — у двойчы шчаслiвы для беларускага спорту дзень 17 красавiка 1981 года. Такае вось маленькае супадзенне, якое прымушае задумацца: а што, магчыма, i сапраўды зоркi ўплываюць на людзей. Нават калi гэтыя людзi — самi «зоркi».

Нягледзячы на тое, што ён цяпер жах якi славуты, на iнтэрв’ю Юрый Жаўноў прыходзiць своечасова i цярплiва мяне чакае. Мне падабаецца яго пачуццё гумару i манера спачатку шчыра ўсё расказаць, а потым спахапiцца: «Ты ж толькi гэта не пiшы. Юрый Iосiфавiч пачытае — скажа: «Ты што, пацан, зусiм «патух»?» Асцярожнасць i прадуманасць — гэта не пра яго.

— Як табе вяселле Канцавога?
— На «ўра». Увогуле яно павiнна было быць 15 лiстапада, але тут гэтыя гульнi плэй-оф... Юрый Iосiфавiч (галоўны трэнер маладзёжнай зборнай. — Аўт.) патэлефанаваў, лiтаральна за дзве гадзiны ўсё ўладзiў — вяселле нейкiх iншых важных людзей перанеслi на 15-е, а Арцёма — на 21-е. Праз Юрыя Iосiфавiча можна вырашаць любыя праблемы, асаблiва калi i ў чэмпiянаце, i ў зборнай усё складваецца выдатна. Ён i з iнстытутам дапамагае хлопцам — перанесцi экзамен, сесiю, напрыклад. Ён жа сам там (у акадэмii фiзвыхавання. — Аўт.) вучыўся калiсьцi. Тэлефануе дэкану i кажа...

— ...Жаўнову трэба «пяцёрку» паставiць?
— Жаўноў там не вучыцца. Я вучуся ў педунiверсiтэце.

— На настаўнiка фiзкультуры?
— А на каго ж яшчэ? На iншае б не хапiла часу. У мяне зараз, здаецца, сесiя, а я тут iнтэрв’ю раздаю...

— У камандзе былi яшчэ вяселлi...
— Было вяселле, калi мы гулялi з палякамi, у Арцёма Ганчарыка — ён летась у нашым клубе быў. Той, хто гуляў у зборнай, на свята не трапiў. Так што ён яшчэ павiнен «адказаць» за гэты свой «учынак». У пятнiцу было вяселле ў Канцавога, а ў Гродна — у Надзiеўскага, у суботу — у Кiрыльчыка. Палова пайшла на адно, палова — на другое.

— А як адзначалi перамогу?
— У Польшчы пасля гульнi мы паехалi на вячэру ў гасцiнiцу. Там на стале ўвесь джэнтльменскi набор — шампанскае, пiва. Пасядзелi, павячэралi. Асабiста я абмежаваўся пiвам, паеў крыху — ад перанапружання не хацелася, яшчэ i ў самалёце галава балела.

— А ў Мiнску ў аэрапорце — натоўпы фанатаў, кветкi i аркестр?
— У аэрапорце нейкi балельшчык падышоў ззаду i на галаву мне вылiў бутэльку шампанскага. Я сеў у машыну i хутка дадому з’ехаў. Некаторыя, я ведаю, на дыскатэку пайшлi. У мяне ўжо сiл не было — я паехаў адсыпацца. Шчыра кажучы, яшчэ толкам i не адзначылi перамогу. Дарэчы, днямi Лёша Бага — ён у нас масавiк-забаўнiк i тамада — збiрае кампашку, пасядзiм дзе-небудзь.

— Да ўсеагульнай увагi прызвычаiўся?
— У Любанi мяне трэсла, калi на сцэну выклiкалi, — я на футбольным полi так не хваляваўся. Майку пасля гэтага выкручваць можна было. Проста нечакана — мы думалi, што наш капiтан будзе за ўсiх гаварыць, а мы так, пасядзiм для «прыкуркi». Яшчэ i ў Барысаве 7 снежня на банкеце БАТЭ выступаць прыйдзецца.

— Якая ўстаноўка была на гульню ў Польшчы?
— Юрый Iосiфавiч сказаў: «Хлопцы, не бойцеся, выйдзiце разняволенымi. Па патэнцыялу мы павiнны iх абыгрываць. Палякi ў Мiнску згулялi сваю лепшую гульню. А мы — не самую лепшую. Калi мы будзем гуляць так, як з чэхамi ў Барысаве — мы iх перайгралi 1:0, — то павiнны выйграць». Ну i сказаў, што ўся краiна перажывае... А потым з кожным iграком — iндывiдуальная гутарка.

— Як табе ў мiнскай сустрэчы собiла выйсцi за штрафную?
— Хацеў рукой выкiнуць мяч, а iграка крыху перакрылi, i па iнерцыi нага выйшла. Але мяч не выйшаў, гэта я магу на 90 працэнтаў сказаць. Дома так не судзяць, як судзiлi нас галандцы. Гэта недарэчная выпадковасць, але ён захацеў — i свiснуў.

— А што мелi на ўвазе ў «Навiнах», калi казалi, што аж за два днi да матча на «Дынама» ўключылi падагрэў? Ён увогуле там быў?
— Калi ён i быў, то такi няякасны ў нас падагрэў. Унiзе поле было мёрзлае. Калi быў пенальцi, я бег на iграка i паслiзнуўся. Я глядзеў потым на паўторы — у мяне ногi раз’ехалiся, i я нiчога не мог зрабiць, урэзаўся ў iграка. Так што поле было не вельмi.

— Таму ў Польшчы вы гулялi лепш?
— На добрым стадыёне заўсёды прыемна гуляць. На выездзе часам сапраўды лягчэй. У Мiнску прыйшло шмат гледачоў, слiзкае поле, вельмi халоднае надвор’е. Асабiста ў мяне ногi замерзлi так, што я выбiць мяч не мог.

— Ты лiчыш, дзесяць тысяч — гэта шмат гледачоў?
— Спадзявалiся на большае, аднак i тыя, хто прыйшоў, крычалi так, што я свайго голасу не чуў.

— Грошы на адпачынак атрымалi?
— Не, абяцалi другога снежня аддаць.

— На што патрацiш?
— Куплю аўтамабiль з магнiтолай, касцюм з «адлiвам», i — у Ялту... Грошы звычайна непрыкметна разыходзяцца. Што-небудзь прыгожае купiш з рэчаў — i ўсё. Звычайна за ўвесь год я нiчога сур’ёзнага сабе не набываю. Прэмiяльныя ў нас у клубе невялiкiя, толькi ў канцы чэмпiянату, калi iдзе заваяванне медалёў, нам налiчваюць працэнты.

— I куды паедзеш адпачываць?
— У Егiпет.

— Гуляеш у Барысаве, а жывеш у Мiнску?
— У нас амаль усе, хто гуляе ў Барысаве, жывуць у Мiнску. Кожны дзень ездзiм з Мiнска ў Барысаў. Гадзiна — i на месцы. Праўда, нас «лайнер» гэты — «Iкарус» чырвоненькi — «дастаў». Каманда, здаецца, i ў медалях уся, а аўтобус не могуць нiяк нармальны купiць. У аварыях некалькi разоў пабывалi. У мiнулым сезоне па дарозе ў Магiлёў трапiлi ў аварыю. Ехалi ўначы, пайшоў снег. На перакрыжаваннi знак заляпiла снегам, вадзiцель не заўважыў яго i з’ехаў у кювет. Калi б там не было дрэва, у якое мы ўрэзалiся, — усё, канец. Перавярнулiся б, i ўсё закончылася б, хутчэй за ўсё, куды больш трагiчна... А на наступны дзень матч гулялi i выйгралi 4:1. А потым «залаты» матч з «Нёманам» гулялi i выйгралi таксама. Вось так нас лёс правяраў...

— Пасыпалiся прапановы ад замежных клубаў?
— Ага, не ведаем, куды схавацца... Калi яны i пасыпалiся, то мы пра гэта не ведаем. Звяртаюцца ж да кiраўнiцтва. Да нас пакуль нiхто нiчога не даводзiў. Мы здагадваемся, канешне, што i ва Украiне, i ў Польшчы ёсць зацiкаўленыя, але мне асабiста нiхто не тэлефанаваў.

— Але калi з’явяцца прапановы, ты не будзеш доўга раздумваць...
— Варатар, канешне, можа куды-небудзь паехаць за добрыя грошы, але там трэба будзе сядзець на замене. А мне перад чэмпiянатам Еўропы патрэбна гулявая практыка. Таму я думаю, што ў гэтым годзе я нiкуды не паеду, ва ўсякiм разе, першы круг буду гуляць у Беларусi. Магчыма, пасля чэмпiянату Еўропы кудысьцi запросяць. Мне i Юрый Iосiфавiч сказаў, што пакуль не трэба спяшацца. Калi мадрыдскi «Рэал» патэлефануе, цi Рома Абрамовiч, тады адразу адпусцяць, канешне.

НОВОСТИ ПО ТЕМЕ