... НОВОСТИ

все новости

Команды Игры Очки
1МЛ Витебск2864
2Динамо (Минск)2859
3Славия (Мозырь)2854
4Динамо (Брест)2848
5Торпедо-БелАЗ (Жодино)2845
6Минск2845
7Ислочь (Минский р-н)2845
8Неман (Гродно)2842
9Гомель2840
10БАТЭ (Борисов)2837
11Витебск2831
12Арсенал (Дзержинск)2830
13Нафтан (Новополоцк)2825
14Сморгонь2825
15Слуцк2821
16Молодечно2811
Нет данных
Команды Игры Очки
1Барановичи3271
2Днепр (Могилев)3166
3Белшина (Бобруйск)3260
4Лида3256
5Локомотив (Гомель)3155
6Бумпром (Гомель)3255
7Нива (Долбизно)3253
8БАТЭ-2 (Борисов)3250
9Волна (Пинск)3248
10Островец3245
11Минск-23245
12АБФФ U-19 (Минск)3136
13Юни Икс Лабс (Минск)3236
14Динамо-2 (Минск)3035
15Гомель-23128
16Орша3222
17Осиповичи3221
18Слоним-20173217
подробнее

Статьи и интервью

Михаил Афанасьев

Мiхаiл Афанасьеў: «Мінск – мой горад»

19.09.2005 00:00

У свае 19 паўабаронца мiнскага МТЗ-РIПА Мiхаiл Афанасьеў з’яўляецца адным з найбольш перспектыўных iгракоў айчыннага футбола. Калi дадаць да гэтага ўдалую гульню ў складзе маладзежнай зборнай краiны, вы атрымаеце ўражанне аб Афанасьеве на футбольным полi.
У свае 19 паўабаронца мiнскага МТЗ-РIПА Мiхаiл Афанасьеў з’яўляецца адным з найбольш перспектыўных iгракоў айчыннага футбола. Калi дадаць да гэтага ўдалую гульню ў складзе маладзежнай зборнай краiны, вы атрымаеце ўражанне аб Афанасьеве на футбольным полi. Якi Мiхаiл па-за межамi зялёнага прамавугольнiка - чытайце самi.

- Пачыналася ўсё проста. Пайшоў з сябрамi ў футбольную школу «Змена» на прагляд. Бацькi нiчога не ведалi. I толькi пасля таго, як напiсаў заяву ў школу, расказаў дома. Можна сказаць, паставiў перад фактам. Адбылося гэта, калi вучыўся ў трэцiм класе.

- Што для цябе футбол зараз?
- Я чуў некалi, што найлепшае супадзенне, гэта калi праца з’яўляецца i хобi, i любiмай справай. У маiм выпадку так i ёсць. Футбол - гэта тое, чым мне падабаецца займацца.

- Ты - асноўны iгрок маладзёжнай зборнай Беларусi. Як правiла, лепшыя яе прадстаўнiкi становяцца членамi i нацыянальнай зборнай.
- Гэта мара любога футбалiста - аказацца ў нацыянальнай зборнай. Асабiста я бачу толькi адно выйсце - працаваць i яшчэ раз працаваць. Ставiць перад сабою мэты, што раз больш складаныя, i спрабаваць дасягнуць iх. Напрыклад, у гэтым сезоне ўжо трэба выходзiць на новы ўзровень. У той жа час да асновы нацыянальнай зборнай яшчэ шмат поту трэба пралiць на трэнiроўках.

- Як ацэнiш апошнiя матчы маладзёжнай i нацыянальнай каманд?
- Малдова нечакана стала цяжкiм сапернiкам для «маладзёжкi». У двух матчах з iмi мы страцiлi 6 ачкоў: прайгралi i дома, i ў гасцях. А вось з iтальянцамi правялi добры паядынак, маглi i перамагчы. Цяпер застаецца выйграваць усе астатнiя матчы. Каманда ў нас добрая, мы здольныя на гэта. Але цяпер ужо не ўсё залежыць ад нас, але i ад таго, як згуляюць сапернiкi.
А вось нацыянальнай зборнай, лiчу, не шанцуе. Плюс не заўсёды на нашым баку i каляфутбольныя падзеi. Маю на ўвазе дрэнны стан газона ў Малдове.

- Ты са спартыўнай сям’i?
- Не зусiм. Дакладней, зусiм не. Раней бацькi ўвогуле не цiкавiлiся спартыўнамi падзеямi. Ёсць у мяне малодшы брат, але яго цiкавасць да футбола абмяжоўваецца гульнямi ў двары. У свае 14 ён больш цiкавiцца дзяўчатамi, чым футболам.

- А ты чым займаешся, калi выпадае свабодная хвiлiнка?
- Люблю хадзiць у кiно, гуляць у бiльярд з сябрамi, часам ездзiм за горад... Можна сказаць, выкарыстоўваю магчымасцi, якiя дае сталiца любому маладому чалавеку. Галоўнае, каб усё гэта не шкодзiла майму гульнявому тонусу i не ўплывала на маё выступленне ў камандзе. Добрага патрошку.

- З кiм з каманды сябруеш?
- З МТЗ-РIПА? У нас вельмi дружны калектыў, няма падзелу на «маладых» i «старых». Найлепшыя адносiны ў мяне з Арцёмам Канцавым, Аляксандрам Былiнам... Вось нядаўна прыехаў Алег Страхановiч, з якiм знаёмы яшчэ па БАТЭ. Тэлефануем адзiн аднаму, часам выходзiм куды-небудзь усёй кампанiяй.

- Кажуць, сябра можна распазнаць у суседзе, якi жыве разам у гасцiнiчным нумары на зборах.
- У мяне гэта Алег Попель. Тут i расказваць не трэба. Сусед. I гэтым усё сказана.

-Твае равеснiкi мiнулым летам «штурмавалi» ВНУ краiны. Сам не спрабаваў?
- Не атрымалася. У сэнсе: спрабаваў, але не паступiў. Падаваў дакументы ў педунiверсiтэт iмя Танка на факультэт менеджменту спорту i турызму, але «завалiў» бiялогiю. (Гэты факт у чарговы раз парушае традыцыйнае меркаванне, што спартсменам ва унiверсiтэтах жывецца лёгка. -Заўв. аўт.) Трэба сказаць, i магчымасцi добра падрыхтавацца не было. Памятаеце, у чэрвенi, падчас iспытаў, былi матчы «маладзёжкi», ды нацыянальны чэмпiянат быў у самым разгары.

- Ты нарадзiўся i вырас у Мiнску. Вялiкi шумны горад не «напужае»?
- Не, нармальна. Дзе б я нi быў, нiчога лепшага за Мiнск не бачыў. Чысты, утульны... Усё, што трэба, ёсць. Расказвалi толькi, што на Дзень горада ад чысцiнi не засталося i следу. Але калi б мне далi на выбар Мiнск цi Масква - абраў бы нашу сталiцу. Мiнск - мой горад.

- Футбалiсты лiчацца матэрыяльна забяспечанымi людзьмi. На што любiш трацiць грошы?
- Падабаецца прыгожа апранацца, назiраю за навiнкамi ў свеце моды. З дзяўчынай схадзiць куды-небудзь - таксама «за так» не атрымаецца. Бацькам дапамагаю, калi-нiкалi i «малому» што-небудзь перападае...

- Любы чалавек плануе сваю будучыню. Аб чым марыш ты?
- Перш за ўсё, стаць добрым футбалiстам. Зайграць у моцнай камандзе i выйграць з ёю ўсе турнiры, у якiх будзе ўдзельнiчаць. У такiм разе можна будзе спадзявацца i на месца ў нацыянальнай зборнай... Адным словам, пакуль што ўсе мае мары звязаны с футболам.

НОВОСТИ ПО ТЕМЕ