НОВОСТИ
все новости
| Команды | Игры | Очки | |
|---|---|---|---|
| 1 | МЛ Витебск | 26 | 58 |
| 2 | Динамо (Минск) | 26 | 53 |
| 3 | Славия (Мозырь) | 26 | 50 |
| 4 | Динамо (Брест) | 27 | 48 |
| 5 | Торпедо-БелАЗ (Жодино) | 26 | 44 |
| 6 | Ислочь (Минский р-н) | 26 | 44 |
| 7 | Минск | 26 | 42 |
| 8 | Неман (Гродно) | 26 | 39 |
| 9 | Гомель | 26 | 36 |
| 10 | БАТЭ (Борисов) | 26 | 33 |
| 11 | Арсенал (Дзержинск) | 26 | 29 |
| 12 | Витебск | 26 | 27 |
| 13 | Нафтан (Новополоцк) | 26 | 25 |
| 14 | Сморгонь | 26 | 24 |
| 15 | Слуцк | 26 | 18 |
| 16 | Молодечно | 27 | 11 |
Нет данных
| Команды | Игры | Очки | |
|---|---|---|---|
| 1 | Барановичи | 30 | 68 |
| 2 | Днепр (Могилев) | 30 | 63 |
| 3 | Белшина (Бобруйск) | 30 | 56 |
| 4 | Лида | 31 | 53 |
| 5 | Бумпром (Гомель) | 30 | 52 |
| 6 | Локомотив (Гомель) | 29 | 51 |
| 7 | Нива (Долбизно) | 30 | 50 |
| 8 | БАТЭ-2 (Борисов) | 30 | 48 |
| 9 | Волна (Пинск) | 30 | 45 |
| 10 | Островец | 30 | 42 |
| 11 | Минск-2 | 31 | 42 |
| 12 | АБФФ U-19 (Минск) | 30 | 36 |
| 13 | Юни Икс Лабс (Минск) | 31 | 35 |
| 14 | Динамо-2 (Минск) | 29 | 34 |
| 15 | Гомель-2 | 29 | 28 |
| 16 | Орша | 30 | 19 |
| 17 | Осиповичи | 30 | 18 |
| 18 | Слоним-2017 | 30 | 17 |
Betera-Высшая лига
Аляксандр Бацішчаў: "Хутчэй бы ўжо чэмпіянат"
26.02.2019 21:29
Паўабаронца сталічнага "Тарпеда" Аляксандр Бацiшчаў адказаў на некаторыя пытанні клубнай прэс-службы.
– Каманда нядаўна завяршыла першы збор. Вашы ўражанні?– Уражанні самыя станоўчыя. Пасля адпачынку заўсёды ёсць вялiкае жаданне працаваць і трэніравацца, асабліва калі створаны выдатныя ўмовы. У Гродна і харчаванне, і пражыванне, і трэніровачны працэс – усё было на вышэйшым узроўні. Таму эмоцыі толькі добрыя і пазітыўныя, папрацавалі з задавальненнем.
– Адбылiся два кантрольныя матчы, як вам супернік?
– "Неман" Гродна, дастаткова добрая баявая каманда, гульні гэтыя пайшлi на карысць i нам i "Неману". Як гаворыцца, лепш гуляць, чым трэніравацца. Першую гульню вельмі добра згулялі, і вынік быў станоўчы, і галоў шмат забілі, многае атрымалася. Другую прайгралі, але гульня была роўная, не павінны былі прапусціць. Лічу, абодва матчы правялі нядрэнна, многае з таго над чым працавалі атрымалася зрабіць на полі.
– Аляксандр, вы ўжо месяц у камандзе, як складаюцца адносіны ў новым калектыве?
– Калектыў малады, новы, прынялі мяне добра, дзякуй хлопцам. Некаторых гульцоў з Беларусі ведаў яшчэ да прыходу сюды, з Ромай Крывулькiным і Яўгенам Елезаранка разам гулялі. Так што адаптацыя прайшла добра. У асабістым жыцці кожны займаецца сваёй справай, а на полi мы ўсе разам, мы ўсе адна каманда.
– З якімі пачуццямі чакаеце пачатку чэмпіянату?
– Хутчэй бы ўжо, чакаю з нецярпеннем. Зборы гэта вядома добра, трэба падрыхтавацца, набраць форму … але чакаеш гэты першы тур, хутчэй бы ўсё пачалося. У новым сезоне жадаю праявіць сябе, асабліва калі папярэдні год склаўся не вельмі, хочацца дамагчыся новага, добрага выніку.