... НОВОСТИ

все новости

Команды Игры Очки
1МЛ Витебск2864
2Динамо (Минск)2859
3Славия (Мозырь)2854
4Динамо (Брест)2848
5Торпедо-БелАЗ (Жодино)2845
6Минск2845
7Ислочь (Минский р-н)2845
8Неман (Гродно)2842
9Гомель2840
10БАТЭ (Борисов)2837
11Витебск2831
12Арсенал (Дзержинск)2830
13Нафтан (Новополоцк)2825
14Сморгонь2825
15Слуцк2821
16Молодечно2811
Нет данных
Команды Игры Очки
1Барановичи3271
2Днепр (Могилев)3166
3Белшина (Бобруйск)3260
4Лида3256
5Локомотив (Гомель)3155
6Бумпром (Гомель)3255
7Нива (Долбизно)3253
8БАТЭ-2 (Борисов)3250
9Волна (Пинск)3248
10Островец3245
11Минск-23245
12АБФФ U-19 (Минск)3136
13Юни Икс Лабс (Минск)3236
14Динамо-2 (Минск)3035
15Гомель-23128
16Орша3222
17Осиповичи3221
18Слоним-20173217
подробнее

Betera-Высшая лига

Павел Кленьё

Павел Кляньё: «Калі выходзіш на 4 хвіліны, значна складаней выявіць сябе, чым за паўгадзіны або 90 хвілін»

18.04.2019 12:48

Карэспандэнт Football.by пагутарыў з маладым паўабаронцам мінскага «Тарпеда» Паўлам Кляньё, які ў мінулым туры чэмпіянату сваім прыгожым ударам з развароту «на сцяжку» прынёс «аўтазаводцам» нічыю ў матчы з «Віцебскам». 19-гадовы футбаліст падзяліўся эмоцыямі ад свайго супергола, распавёў аб тым, чаму размаўляе на беларускай мове, аб сваім навучанні ва ўніверсітэце, а таксама перспектывах «Тарпеда» у гэтым сезоне.
- Пачатак чэмпіянату атрымаўся ўпартым. Мы нікому не збіраемся саступаць. У першым матчы мінімальна прайгралі «Шахцёру», але я не магу сказаць, што мы ў чымсьці былі моцна слабейшыя за суперніка. У тым матчы мы павінны былі набіраць балы, але напрыканцы сустрэчы проста трохі не пашанцавала. Што датычыцца паядынка супраць "Іслачы", то лік якраз адлюстроўвае нашу зараджанасць на дужанне і няўступлівасць, якія апошні паядынак супраць «Віцебску» толькі пацвердзіў. Я думаю, што нас чакае вельмі цікавы чэмпіянат. Мы поўныя энергіі і жадання ісці наперад ды перамагаць.

- Прыемна, што твой гол у вароты віцяблян многія прызнаюць лепшым у туры?
- Так. Гэта не можа не цешыць. Вельмі важна прыносіць карысць сваёй камандзе і дапамагаць ёй дасягаць пастаўленых мэтаў. Прыемна, што гол атрымаўся прыгожым, і яго цяпер абмяркоўваюць.

- Як атрымаўся такі суперудар з развароту?
- Нейкага адмысловага сакрэту няма. Усё атрымалася само сабой. На футбольным полі часам узнікаюць такія моманты, што па-іншаму згуляць проста немагчыма. У выніку, ты вырашаеш прабіць у вельмі складанай сітуацыі, і атрымліваюцца вось такія галы.

- Ты выйшаў у самым канцы сустрэчы з «Віцебскам» і прынёс сваёй камандзе нічыю. Як сябе адчуваеш, апынуўшыся ў ролі джокера?
- Вядома, нядрэнна, калі ты выходзіш і забіваеш. Але, усё роўна, кожны футбаліст жадае гуляць увесь матч. У мяне адна з мэтаў -- замацавацца ў стартавым складзе. Бо, калі ты выходзіш гуляць на 4 хвіліны, то табе значна складаней сябе выявіць, чым за паўгадзіны або ўсе 90 хвілін.

- Як ты лічыш, у чым табе трэба дапрацаваць, каб замацавацца ў аснове?
- У мяне ёсць свае і плюсы, і мінусы. Гэта выдатна ведаюць трэнеры, якія дапамагаюць мне ліквідаваць мае недахопы, каб сваімі дзеяннямі я максімальна прыносіў карысць камандзе. Я думаю, што, выконваючы ўсе патрабаванні трэнерскага штабу, я буду прагрэсаваць як футбаліст, і ўсё ў мяне атрымаецца. Спадзяюся, дэбют у стартавым складзе не за гарамі.

- Перад пачаткам інтэрв'ю ты сказаў, што размаўляць на беларускай мове -- твая прынцыповая пазіцыя. Чаму?
- Гэта не прынцыповая пазіцыя ў паўсядзённым жыцці. Я проста для сябе вырашыў, што менавіта інтэрв'ю буду даваць на беларускай мове. Бо, калі чуеш родную мову, гэта вельмі прыемна.

- А з сябрамі, сваякамі ты размаўляеш таксама па-беларуску?
- Тут усё залежыць ад асяроддзя. Яно ў мяне пераважна рускамоўнае, таму даводзіцца падладжвацца пад іншых. Але, напрыклад, цяпер да мяне прыехала мая бабуля, якая размаўляе чыста на беларускай мове, з ёй мы маем зносіны толькі па-беларуску. У «Тарпеда» ёсць трэнер брамнікаў Валерый Макарэвіч. З ім мы таксама часам гутарым на роднай мове.

- Ты навучаешся ў БГУФК. Якую спецыяльнасць атрымліваеш?
- Я вучуся на трэцім курсе фізкультурна-педагагічнага факультэта на трэнера па футболе. Ніводзін футбаліст не зможа гуляць усё жыццё, таму я ўжо цяпер імкнуся падрыхтаваць базу, каб пасля завяршэння кар'еры гульца пачаць свой трэнерскі шлях.

- Цяжка вучыцца?
- Як і ва ўсіх студэнтаў, бываюць цяжкія моманты. Вучоба ўскладняецца тым, што ў мяне кожны дзень трэніроўкі, пасля якіх патрэбна паспець ва ўніверсітэт. Часу, вядома, бракуе. Але я імкнуся ўсё паспяваць своечасова, каб не было "хвастоў".

- Выкладчыкі робяць якія-небудзь зніжкі, калі даведваюцца, што ты прафесійны футбаліст і гуляеш у вышэйшай лізе?
- Не. Такога не было. Магу распавесці цікавы выпадак. Гэта якраз адбылося пасля матчу з «Віцебскам». Гэтую гульню абслугоўваў арбітр Андрэй Васілевіч, які з'яўляецца загадчыкам кафедрай футбола і хакея ў маім універсітэце. Пасля фінальнага свістка мы з ім пагутарылі, я падзякаваў яму за якасную працу, а ён пахваліў мяне за прыгожы гол і… сказаў, каб заўтра я быў на занятках.

- Пасля трох тураў «Тарпеда» размясцілася ў сярэдзіне турнірнай табліцы. Чаго заўзятарам можна чакаць па выніках сезону?
- Мне здаецца, што асноўная частка поспеху каманды залежыць ад трэнера. Уладзімір Уладзіміравіч Нявінскі знайшоў вельмі добрых футбалістаў, якія ідэальна падыходзяць пад структуру гульні, якую ён імкнецца пабудаваць. Цяпер у нас вельмі баяздольны калектыў, які здольны дамагчыся высокіх мэтаў.

- Напрыклад, якіх?
- Я не буду казаць аб нейкіх пэўных задачах. Проста адзначу, што мы будзем імкнуцца заваёўваць максімальную колькасць балаў у кожным матчы.

НОВОСТИ ПО ТЕМЕ