НОВОСТИ
все новости
| Команды | Игры | Очки | |
|---|---|---|---|
| 1 | МЛ Витебск | 26 | 58 |
| 2 | Динамо (Минск) | 26 | 53 |
| 3 | Славия (Мозырь) | 26 | 50 |
| 4 | Динамо (Брест) | 26 | 45 |
| 5 | Торпедо-БелАЗ (Жодино) | 26 | 44 |
| 6 | Ислочь (Минский р-н) | 26 | 44 |
| 7 | Минск | 26 | 42 |
| 8 | Неман (Гродно) | 26 | 39 |
| 9 | Гомель | 26 | 36 |
| 10 | БАТЭ (Борисов) | 26 | 33 |
| 11 | Арсенал (Дзержинск) | 26 | 29 |
| 12 | Витебск | 26 | 27 |
| 13 | Нафтан (Новополоцк) | 26 | 25 |
| 14 | Сморгонь | 26 | 24 |
| 15 | Слуцк | 26 | 18 |
| 16 | Молодечно | 26 | 11 |
Нет данных
| Команды | Игры | Очки | |
|---|---|---|---|
| 1 | Барановичи | 30 | 68 |
| 2 | Днепр (Могилев) | 30 | 63 |
| 3 | Белшина (Бобруйск) | 30 | 56 |
| 4 | Бумпром (Гомель) | 30 | 52 |
| 5 | Локомотив (Гомель) | 29 | 51 |
| 6 | Лида | 30 | 50 |
| 7 | Нива (Долбизно) | 30 | 50 |
| 8 | БАТЭ-2 (Борисов) | 30 | 48 |
| 9 | Волна (Пинск) | 30 | 45 |
| 10 | Островец | 30 | 42 |
| 11 | Минск-2 | 30 | 42 |
| 12 | Юни Икс Лабс (Минск) | 30 | 35 |
| 13 | Динамо-2 (Минск) | 29 | 34 |
| 14 | АБФФ U-19 (Минск) | 29 | 33 |
| 15 | Гомель-2 | 29 | 28 |
| 16 | Орша | 30 | 19 |
| 17 | Осиповичи | 30 | 18 |
| 18 | Слоним-2017 | 30 | 17 |
Betera-Высшая лига
Андрэй Салангін: "Нам вельмі ня хочацца, каб імя "Тарпеда" знікала з радараў нашага футбола"
07.08.2019 15:21
Прэсс-служба мінскага "Трапеда" апублікавала зварот дырэктара клубу Андрэя Салангіна да заўзятараў каманды.
- Прывітанне ўсім заўзятарам футбольнага клуба "Тарпеда". Як вы ўжо ведаеце, з-за фінансавых праблем наш клуб спыняе існаванне і здымаецца з чэмпіянату краіны. Мы вельмі хочам гуляць далей, але проста не маем на гэта ніякай магчымасці.Нашы праблемы пачаліся ў траўні, калі мы засталіся без фінансавай падтрымкі з боку нашага асноўнага спонсара Міхаіла Міраненкава і пазбавіліся сродкаў да існавання. Тым не менш, мы не склалі рукі: гульцы і трэнеры працавалі на поўную і спрабавалі выправіць сітуацыю ў табліцы, а мэнеджмент клуба шукаў магчымасці палепшыць фінансавы стан. Працы ў гэтым кірунку было шмат. Яна вялася да апошняга дня. Мы спадзяваліся, што атрымаецца знайсці людзей, якіх зацікавіць "Тарпеда", і якія захочуць, каб наша гісторыя працягвалася. Але, нажаль, ні з кім дамовіцца не атрымалася. Не дапамагла клубу і федэрацыя, да якой мы таксама звярталіся за дапамогай. У выніку гульня з БАТЭ на "Барысаў-Арэне" стала апошняй у найноўшай гісторыі клуба.
Гісторыя сучаснага "Тарпеда" пачалася ў 2014 годзе, калі мы ўпершыню за вельмі доўгі час згулялі на рэспубліканскім узроўні - другой лізе чэмпіянату краіны. Гэта былі вельмі яркія, розныя і цікавыя пяць гадоў, дзе былі як яркія перамогі, так і крыўдныя паразы. За гэты час мы прайшлі шлях ад цалкам аматарскай каманды да клуба вышэйшай лігі. І ўсё гэта мы прайшлі разам з вамі нашы заузятары и фанаты. Вы заўсёды былі побач з камандай: і ў цяжкія часы, і падчас перамог. Нават цяпер, у вельмі няпросты час, калі каманда ішла на апошнім месцы ў табліцы, вы прыходзілі на стадыён і ездзілі з намі на выезды, вы дапамагалі гульцам фінансамі і матывавалі нас усіх працаваць. Дзякуй вам за тое, што ўсе гэтыя гады вы былі побач.
Таксама хочам падзякаваць ўсім гульцам, трэнерам і адміністрацыйным работнікам, якія прайшлі праз "Тарпеда" за гэтыя гады. Кожны з вас пакінуў часцінку сябе ў нашай гісторыі і кожны з вас рабіў усё магчымае, каб "Тарпеда" станавілася мацней.
Выказваем вялікую ўдзячнасць і Міхаілу Міраненкаву, без якога нічога б гэтага не было. У свой час яго атрымалася зацікавіць, заразіць нашымі ідэямі і жаданнямі. І Міхаіл Мікалаевіч аддаў шмат сіл і сродкаў для таго, каб "Тарпеда" аказалася там, дзе і павінна быць - у вышэйшай лізе. Нажаль, Міхаіл Мікалаевіч не змог больш дапамагаць нам і мы спыняем існаванне.
Нам вельмі ня хочацца, каб імя "Тарпеда" знікала з радараў нашага футбола. Таму ў будучыні ў нас ёсць жаданне ўзнавіць тарпедаўскую дзіцяча-юнацкую футбольную школу і “рабіць” з хлопцаў добрых футбалістаў і выдатных людзей, з літарай "Т" у сэрцы.
Гэтая ж літара назаўжды застанецца ў сэрцы кожнага, хто хоць бы на адзін дзень станавіўся тарпедаўцам.
Дзякуй Вам усім.
Дырэктар ПФК "Тарпеда" Андрэй Салангін.