... НОВОСТИ

все новости

Команды Игры Очки
1МЛ Витебск2761
2Динамо (Минск)2756
3Славия (Мозырь)2753
4Динамо (Брест)2748
5Минск2745
6Торпедо-БелАЗ (Жодино)2744
7Ислочь (Минский р-н)2744
8Неман (Гродно)2739
9Гомель2737
10БАТЭ (Борисов)2736
11Витебск2730
12Арсенал (Дзержинск)2730
13Нафтан (Новополоцк)2725
14Сморгонь2724
15Слуцк2718
16Молодечно2711
Нет данных
Команды Игры Очки
1Барановичи3171
2Днепр (Могилев)3063
3Белшина (Бобруйск)3157
4Бумпром (Гомель)3155
5Локомотив (Гомель)3054
6Лида3153
7Нива (Долбизно)3153
8БАТЭ-2 (Борисов)3149
9Волна (Пинск)3148
10Островец3142
11Минск-23142
12АБФФ U-19 (Минск)3036
13Юни Икс Лабс (Минск)3135
14Динамо-2 (Минск)2934
15Гомель-23028
16Орша3119
17Осиповичи3118
18Слоним-20173117
подробнее

Betera-Высшая лига

Высшая лига

АБФФ прадставіла новы саўндтрэк для прадстаўлення каманд перад гульнямі вышэйшай лігі (ВІДЭА)

30.12.2019 14:25

Напярэдадні новага года АБФФ зрабіля невялічкі падарунак усім аматарам айчыннага футбола. Разам з вядомым суайчыннікам – музыкам Андрусем Клімкам – федэрацыя падтрыхтавала новы саўндтрэк для прадстаўлення каманд перад гульнямі "Беларусбанк – вышэйшай лігі".
"Некаторы час у суверэннай гісторыі краіны выхад калектываў на поле суправаджаўся маршам Мацвея Блантэра. Аднак мы вырашылі, што сучасныя рэаліі патрабуюць больш дынамічнага, стыльнага і эфектнага саўндтрэка.

Адзначым, што мы імкнуліся праз кампазіцыю перадаць аўтэнтычнасць нашай музычнай спадчыны, адлюстраваць пэўныя меладычныя традыцыі. Таму за аснову узялі базіс славутай народнай песні "Ой, рэчанька, рэчанька". Дзякуючы фальклорным матывам, мелодыя легка успрымаеца, кладзецца на слых і з’яўляецца пазнавальнай.

Прыемна адзначыць, што Андрусь выбітна скамбінаваў народныя інструменты з сучаснымі сінтэзаванымі гукамі, а таксама выкарыстаў хараваыя ды аркестровыя элементы для выбудовы каларытнага музычнага палатна. Відавочна, што спецыяліст, які супрацоўнічаў з топавымі прадстаўнікамі Беларусі ў свеце – ад кампаніі "Варгеймінг" да Макса Каржа, кампаніі "Белавія" ды амбасадамі нашай рэспублікі па планеце – тонка адчуў спартыўную спецыфіку і прафесійна адлюстраваў яе ў музычным малюнку.

Спадзяемся вы ўпадабаеце новую мелодыю "Беларусбанк – вышэйшай лігі" і ацэніце яе аўтэнтычнасць"
, - гаворыцца ў паведамленні АБФФ.



Andrius Klimka, музыка:

- Было вельмі прыемна ўзяць удзел у праэкце падобнага кшталту. Патрыятычна і з велізарнай любоўю стаўлюся да нашай беларускай музычнай народнай культуры, і з гонарам натхняўся і выкарыстоўваў лейтматывы нашай фальклорнай спадчыны пры стварэнні мелодыі.

Задача мелася даволі складанай: скласці кампазіцыю, што адпавядае сучаснай стылістыцы і музычным трэндам гімнаў еўрапейскіх чэмпіянатаў. Пры гэтым патрабавалася знітаваць музычныя моманты, дзе можна было б пачуць, што гэта гімн беларускай футбольнай лігі. У той жа час мелодыю можа паслухаць любой чалавек у свеце – і пачуць стыль музыкі, што яднае заўзятараў па ўсім свеце.

Юры Садоўскі, старшыня дэпартамента маркетынгу і камунікацый АБФФ:

- Задаволеныя супрацоўніцтвам з Андрусем і вынікамі супольнай працы. Як вы ведаеце, амаль ва ўсіх еўрапейскіх лігах есць саўндтрэк, які асыцыюецца з першынствам. Звычайна яго актывуюць на камп’ютарных анімацыях перад пачаткам трансляцый, а таксама падчас выхаду каманд з падтрыбунных памяшканняў. Напярэдадні Новага года і новага футбольнага сезона мы вырашылі аздобіць нашу вышэйшую лігу аналагічнай мелодыяй. Як падаецца, яна атрымалася эффектнай і блізкай кожнаму чалавеку, што любіць свой футбол і свае мясціны. Спадзяемся, што гэты трэк стане блізкі сэрцу кожнага беларускага заўзятара.

НОВОСТИ ПО ТЕМЕ