Лига чемпионов Плей-офф. 2 матчи

Первый матч

Первая лига

20.11. 13:00

Динамо-2 (Минск)

Локомотив (Гомель)

34-й Кубок Беларуси 1/8 финала
Чемпионат мира 2026. Европейская квалификация 6 тур

Чемпионат Европы 2024 Финал

... НОВОСТИ

все новости

Команды Игры Очки
1МЛ Витебск2864
2Динамо (Минск)2859
3Славия (Мозырь)2854
4Динамо (Брест)2848
5Торпедо-БелАЗ (Жодино)2845
6Ислочь (Минский р-н)2845
7Минск2845
8Неман (Гродно)2842
9Гомель2840
10БАТЭ (Борисов)2837
11Арсенал (Дзержинск)2830
12Витебск2828
13Нафтан (Новополоцк)2825
14Сморгонь2825
15Слуцк2821
16Молодечно2811
Нет данных
Команды Игры Очки
1Барановичи3374
2Днепр (Могилев)3367
3Белшина (Бобруйск)3360
4Локомотив (Гомель)3258
5Бумпром (Гомель)3358
6Лида3356
7Нива (Долбизно)3354
8БАТЭ-2 (Борисов)3350
9Островец3348
10Волна (Пинск)3348
11Минск-23348
12Динамо-2 (Минск)3237
13АБФФ U-19 (Минск)3236
14Юни Икс Лабс (Минск)3336
15Гомель-23228
16Орша3325
17Осиповичи3324
18Слоним-20173320
подробнее

Футбол Беларуси

Валерий Шанталосов. Фото - газета "Спорт-Экспресс"

Як на самой справе «шукаюць» Шанталосава?

02.08.2007 11:29

Як высветлілася, у той час, калі журналісты спакойна бяруць у Шанталосава інтэрв’ю, следчыя нават не ведаюць, як з ім звязацца.
Калі Еўрарадыё пачало цікавіцца ў следчых, ці напалі яны на след падазронага, высветлілася, што яны нават не ведаюць нумара яго мабільнага тэлефона. А сам Шанталосаў не ведаў, што 4 месяцы таму стаў абвінавачаным і апынуўся пад падпіскай аб нявыездзе.

Толькі ў сераду 1 жніўня адвакат былога галкіпера зборнай Беларусі Валерыя Шанталосава Ганна Бахціна атрымала пастанову аб прыцягненні футбаліста да адказнасці ў якасці абвінавачанага. Праз чатыры месяцы пасля яе вынясення пракуратурай. Адвакат збіраецца абскардзіць пастанову ў пракуратуры.

Ганна Бахціна: “Я сёння атрымала пастанову аб прыцягненні Шанталосава ў якасці абвінавачанага і збіраюся абскардзіць яе ў пракуратуры”.

Нагадаем, што Валеры Шанталосаў падазраецца ў “пакупцы” двух адборачных матчаў беларускай зборнай у верасні 2003 года перад чэмпіянатам Еўропы-2004. Тады беларусы прайгралі зборным Чэхіі і Малдовы з лікам 1:3 і 2:1 адпаведна. Па версіі следчых, Шанталосаў заплаціў футбалістам зборнай 40 тысяч долараў, а маскоўскія букмекеры зарабілі на двух матчах каля 500 тысяч долараў.

25 сакавіка сёлета была вынесена пастанова аб прыцягненні футбаліста ў якасці абвінавачанага і абрана мера стрымання – падпіска аб нявыездзе. Ганна Бахціна кажа, што ёй пра гэта нават не паведамілі.

Ганна Бахціна: “Следчым было вядома, што я адвакат Шанталосава, і яны павінны былі паведаміць мне, што па справе былі зробленыя такія дзеянні”.

У той час Шанталосаў працаваў трэнерам галкіпераў у навасібірскім клубе “Сібір”. Паколькі галоўнага абвінавачанага не было на тэрыторыі Беларусі, следчыя 26 красавіка аб’явілі яго ў вышук. Толькі Шанталосаў нават не ведаў пра гэта, кажа Ганна Бахціна.

Ганна Бахціна: “Ён са мной пастаянна звязваўся, цікавіўся ходам следства і пытаўся, якія ёсць змяненні, калі яму трэба прыязджаць. Але я яму казала, што мне не паведамляюць, што па справе адбываюцца нейкія дзеянні”.

І Валеры Шанталосаў два тыдні таму спакойна прыязджае на радзіму, каб наведаць бацькоў. І спакойна праз некалькі дзён вяртаецца ў Навасібірск. Праўда, у інтэрв’ю Еўрарадыё ён заявіў, што на бліжэйшы час ад такіх паездак вымушаны будзе адмовіцца.

Валеры Шанталосаў: “Я ў вышуку і мяне могуць у Беларусі арыштаваць. Таму я буду чакаць, якое рашэнне на гэты конт прыме адвакат”.

Як стала вядома Еўрарадыё, Валеры Шанталосаў цяпер з’яўляецца грамадзянінам Расіі. Дамова аб экстрадыцыі, “Мінская канвенцыя”, паміж нашымі краінамі ёсць, але Ганна Бахціна кажа, што каб яна спрацавала ў дачыненні былога галкіпера зборнай, неабходна выканаць шмат фармальнасцяў. Але нават не гэта самае галоўнае.

Ганна Бахціна: “Расійскі бок, як правіла… Ды што — як правіла! У прынцыпе не выдае сваіх грамадзян”.

Еўрарадыё паспрабавала даведацца ў выканаўцы абавязкаў начальніка следчага ўпраўлення папярэдняга дазнання Яўгена Архірэева, якія дзеянні ажыццяўляе следства, каб знайсці аб’яўленага ў вышук чалавека.

Яўген Архірэеў: “Праводзяцца ў дадзены момант розныя мерапрыемствы. Я не буду раскрываць якія”.

Як высветлілася, у той час, калі журналісты спакойна бяруць у Шанталосава інтэрв’ю, следчыя нават не ведаюць, як з ім звязацца. Даведаўшыся пра “лёгкадаступнасць” тэлефона няўлоўнага галкіпера, Яўген Архірэеў запэўніў, што следчы з ім паспрабуе звязацца.

НОВОСТИ ПО ТЕМЕ