Лига чемпионов Плей-офф. 2 матчи

Переходные матчи за право играть в высшей лиге в сезоне 2026․ Первый матч

Завершен

Сморгонь

Белшина (Бобруйск)

34-й Кубок Беларуси 1/8 финала

Live

Динамо (Минск)

Витебск

Чемпионат мира 2026. Европейская квалификация 6 тур

Чемпионат Европы 2024 Финал

... НОВОСТИ

все новости

Команды Игры Очки
1МЛ Витебск3068
2Динамо (Минск)3063
3Славия (Мозырь)3057
4Динамо (Брест)3051
5Минск3051
6Торпедо-БелАЗ (Жодино)3049
7Ислочь (Минский р-н)3049
8Неман (Гродно)3045
9Гомель3043
10БАТЭ (Борисов)3040
11Арсенал (Дзержинск)3033
12Витебск3028
13Нафтан (Новополоцк)3028
14Сморгонь3028
15Слуцк3021
16Молодечно3011
Нет данных
Команды Игры Очки
1Барановичи3474
2Днепр (Могилев)3467
3Локомотив (Гомель)3464
4Белшина (Бобруйск)3463
5Лида3459
6Бумпром (Гомель)3459
7Нива (Долбизно)3455
8БАТЭ-2 (Борисов)3453
9Островец3451
10Минск-23451
11Волна (Пинск)3448
12АБФФ U-19 (Минск)3442
13Динамо-2 (Минск)3440
14Юни Икс Лабс (Минск)3436
15Гомель-23428
16Орша3425
17Осиповичи3424
18Слоним-20173420
подробнее

Статьи и интервью

Ренан Брессан. Фото - fcgomel.by

Рэнан Брэссан: Футбол, фасоля i беларуская мова ў жыцці легіянера з Бразіліі

27.08.2009 10:59

Бразильский легионер футбольного клуба "Гомель" Ренан Брессан рассказал газете "Звязда" о своей футбольной и личной жизни.
Рэнан Брэсан Бардзіні, цэнтральны паўабаронца футбольнага клуба «Гомель», балельшчыкамі клуба неаднаразова прызнаецца лепшым гульцом. За легіянера з Бразіліі беларусы шчыра хварэюць, на сайтах яго называюць «прыгажуном» не толькі за знешні выгляд, але і за гульню. Яму толькі 21 год, і з іх два з паловай ён працуе ў нашай краіне. На яго заглядаюцца не толькі дзяўчаты, але і скаўты, якія пралічваюць патэнцыял футбаліста і магчымасць перакупіць яго ў іншыя клубы. А ён тым часам дае неблагія перадачы партнёрам на полі, удасканальвае свае веды ў мове, дапамагае бацькам і плануе ажаніцца з каханай дзяўчынай.

«Я пачынаў гуляць у футбол разам з татам і братам, мне было тады гадоў пяць, а з дзевяці я прыйшоў займацца ў спартыўную школу. Да 18 гадоў на радзіме гуляў, а потым сюды прыехаў. Нас ў сям’і тры браты. Самы малодшы вучыцца зараз ва ўніверсітэце. А старэйшы да гэтага часу гуляе ў футбол, але ж не прафесійна, з сябрамі, пасля працы на мэблевай фабрыцы.

Калі быў малады, футбол быў як гульня для кожнага юнака, потым зразумеў, што гэтым заняткам можна зарабіць грошы і трэба ісці ў прафесійны футбол. Я заўсёды любіў спорт. Футбол для мяне на першым месцы, а валейбол — на другім. Я гуляў і ў валейбол раней, але ж больш падабаецца ўсё ж футбол…

Я спачатку вельмі мала ведаў пра Беларусь. Ведаў, што тут холадна вельмі. У нас няма такога халоднага надвор’я. Два з паловай года прайшло, прызвычаіўся, зараз без праблем — і мінус 10 можна. Мне падабаецца тут... Калі Марыяна прыехала з Бразіліі сюды ў красавіку, яна замярзала. Не ведаю, што б з ёй было, калі б яна прыехала ў студзені!

Вывучаць русскую мову спачатку было вельмі складана. Гэта ж трэцяя ў свеце па складанасці — руская мова!.. Мая родная — партугальская мова, і я дрэнна валодаю англійскай. Першыя словы былі: «Привет! Как дела?». Потым беларусы мяне крыху навучылі і іншай лексіцы, не зусім літаратурнай.

Па-беларуску не разумею. «Дзякуй» — гэта «спасибо», так?..

Пакуль не ведаю нават, што такое дранiкi. Самым складаным для мяне спачатку, акрамя надвор’я, было харчаванне. У нас таксама гатуюць з бульбы, рысу і макарону, але ж зусім інакш. І ў нас больш па аб’ёме ядуць, чым у вас. Для мяне вельмі важна, каб была фасоля, тут яе вельмі мала. Але ж гэта не страшна — гульні не перашкаджае. Увогуле ж у нас многа падобнага. Зразумела, людзі крыху іншыя. П’юць тут больш, кураць таксама больш.

Балельшчыкі вельмі добрыя тут. Калі мы гуляем на выездзе, з МТЗ, напрыклад, там балельшчыкаў можа быць 500 чалавек, а тут заўсёды — 4-5 тысяч. Незалежна ад матчу. Прыхільнікі футбола мяне любяць, я таксама іх люблю. Значыць, я павінен яшчэ лепш гуляць.

Дома я люблю пляж, шашлык, адпачынак са сваёй сям’ёй і сябрамі. А тут асноўнае — інтэрнэт. Кожны дзень я звязваюся праз сусветную сетку з мамай, татам, братамі, сябрамі… Яны ведаюць, як праходзіць кожны дзень майго жыцця. У выхадны дзень я люблю паспаць і пагуляць дзе-небудзь у парку.

Зразумела, усе футбалісты жадаюць зарабіць грошы — я таксама. Я хачу іграць ужо тут — у Еўропе, бо ведаю мову… Натуральна, я хачу ажаніцца з маёй каханай дзяўчынай, хачу, каб у нас былі дзеці — дачка і сын».

НОВОСТИ ПО ТЕМЕ