... НОВОСТИ

все новости

Команды Игры Очки
1МЛ Витебск3068
2Динамо (Минск)3063
3Славия (Мозырь)3057
4Динамо (Брест)3051
5Минск3051
6Торпедо-БелАЗ (Жодино)3049
7Ислочь (Минский р-н)3049
8Неман (Гродно)3045
9Гомель3043
10БАТЭ (Борисов)3040
11Арсенал (Дзержинск)3033
12Витебск3028
13Нафтан (Новополоцк)3028
14Сморгонь3028
15Слуцк3021
16Молодечно3011
Нет данных
Команды Игры Очки
1Барановичи3474
2Днепр (Могилев)3467
3Локомотив (Гомель)3464
4Белшина (Бобруйск)3463
5Лида3459
6Бумпром (Гомель)3459
7Нива (Долбизно)3455
8БАТЭ-2 (Борисов)3453
9Островец3451
10Минск-23451
11Волна (Пинск)3448
12АБФФ U-19 (Минск)3442
13Динамо-2 (Минск)3440
14Юни Икс Лабс (Минск)3436
15Гомель-23428
16Орша3425
17Осиповичи3424
18Слоним-20173420
подробнее

Авторские материалы

Орша

Аршанскiя пакуты

06.02.2012 17:06

Каманда з традыцыямі, на пятым месцы ў лізе па наведвальнасці стадыёна - гэта якраз сведчыць пра тое, што мясцовыя прыхільнікі футбола ўжо зачакаліся поспехаў. Аднак футбольны клуб “Орша” як і раней жыве без нейкіх канкрэтных мэтаў.
Аршанцы ў апошнія сезоны традыцыйна займаюць заключныя месцы ў табліцы 2-й лігі, часта саступаюць на выездзе з буйным лікам, а канец апошняга чэмпіянату і ўвогуле стаў жахлівым – “Орша” прайграла дванадцаць матчаў запар, калі не лічыць тэхнічную перамогу над “Нёманам” з Мастоў. Для таго, каб высветліць, якія перспектывы чакаюць клуб у сезоне-2012, мы патэлефанавалі дырэктару “Оршы” Уладзіміру Правалінскаму.

-Уладзімір Міхайлавіч, праўда, што каманда можа нават не заявіцца на 2-ю лігу?

- Будзем вырашаць, як нам жыць далей з федэрацыяй футбола і гарадской адміністрацыяй. Вялікая сустрэча адбудзецца ў бліжэйшы тыдзень. У нас ёсць жаданне, як выступалі ў 2-й лізе, так і хочам там выступаць. Для гэтага трэба вырашыць фінансавае пытанне. А інфармацыя пра чэмпіянат вобласці – гэта толькі чуткі, пра вобласць размовы не было. У інтэрнэце пра такую сумную будучыню ўжо напісалі, але я нічога такога не ведаю, бо зусім не ўсё вызначана на сезон.

- Усё ўпіраецца ў фінансы?
- Так. Усе пытанні пакуль фінансавыя.

- Бюджэт на сезон на самай справе несур’ёзны, вельмі малы? Гэта канчатковы праект бюджэту, яго зацвердзілі?
- Бюджэт зацверджаны, ён узгоднены са спорткамітэтам, гарадскімі ўладамі, аблвыканкамам. Грошы на каманду выдзеленыя.

- А якая сума?
- Сума невялікая. А на дадзены момант мы не ведаем як выплаціць узнос на 2-ю лігу.

- Якая сума патрэбна, каб заявіцца на 2-ю лігу і нармальна гуляць?
- Мы ўзгаднілі з абласнымі ўладамі бюджэт каманды на 400 мільёнаў. Цяпер мы павінны назбіраць гэтую суму, каб узяць удзел у 2-й лізе.

- Ёсць спонсарскія прапановы? Якія прадпрыемствы могуць дапамагчы?
- Вось гэта пакуль і высвятляецца. У сярэдзіне лютага стане вядома, а пакуль рана гаварыць.

- Пра “Оршу” гаварыў нават губернатар Віцебскай вобласці. Што канкрэтна ён сказаў?
- Губернатар падтрымлівае нас, абяцаў дапамагчы калі трэба. Ён згодны з лічбай у 400 мільёнаў рублёў, і лічыць, што гэта невялікая сума, якую ў Оршы павінны знайсці.

- Уладзімір Міхайлавіч, як вы ставіцеся да таго, што на цэнтральнай арэне Оршы магчыма будзе выступаць “Віцебск”?
- Справа ў тым, што ў Оршы ёсць дзе гуляць. Мы можам выступаць з “Віцебскам” на Цэнтральным стадыёне, можам прымаць гасцей на “Лакаматыве”, так што з палямі праблем няма.

- А як жа стадыён у Балбасаве? “Орша” ж раней гуляла некаторыя хатнія матчы менавіта там.
- Не, мясцовы стадыён і стадыён у Барані разглядаюцца намі толькі як трэніровачная база.

- А не страшна, што з прыездам “Віцебска”, народ у Оршы будзе прыходзіць у асноўным на чужы клуб, а не на свой родны? Усё ж “Віцебск” гуляе ў 1-й лізе…
- На цяперашні момант, калі такая сітуацыя захаваецца, то нас у любым выпадку будуць разводзіць па розных гарадах. Калі “Орша” будзе гуляць дома, то “Віцебск” будзе праводзіць сустрэчу ў гасцях, і наадварот. Так сказала кіраўніцтва горада. Для Оршы гэта не так і кепска, кожны тыдзень будзе футбол.

- Не хочацца нават і думаць пра праблемы, але ўсё ж такі. Калі не дамовіцеся з адміністрацыяй, “Орша” будзе заяўляцца на чэмпіянат Віцебскай вобласці?
- Не жадаем нават думаць пра такое. Хацелася б гуляць менавіта ў 2-й лізе, за люты якраз і вырашыцца пытанне. Мы павінны гуляць у 2-й лізе.

- Летась самым заможным клубам у дывізіёне быў, напэўна, слонімскі “Белтрансгаз”. У “Оршы” і блізка не было такіх грошаў. На вашу думку, які бюджэт трэба мець “Оршы”, каб не проста гуляць, а нарэшце ставіць задачу пра выхад у 1-ю лігу?
- Для таго, каб ставіць перад футбалістамі высокія задачы, неабходны бюджэт павінен скласці прыкладна 1 мільярд 200 тысяч рублёў. Гэта нармальная сума нават для клубаў 1-й лігі, а ў 2-й, маючы такія грошы, можна ставіць высокія задачы і змагацца за выхад наверх.

- Раней існавала “Орша-2”, але ў мінулым сезоне яе не стала. Наколькі важна мець другую каманду?
- На сустрэчы з гарадской адміністрацыяй будзе вырашацца і аднаўленне “Оршы-2”. Гэта былі нашы кадры, выхаванцы дзіцячай спартыўнай школы, якія гулялі ў абласным першынстве. Так што ўсё магчыма, але канкрэтная інфармацыя з’явіцца пазней.

- Значыць, ёсць верагоднасць аднаўлення “Оршы-2”?
- Канечне, так.

- Можа быць, яшчэ рана запытваць пра нейкія кадравыя рашэнні. Але, прынамсі, павінны быць нейкія планы. Каго могуць прызначыць трэнерам “Оршы”? Магчыма, галоўным трэнерам застанецца Віктар Панчук?
- Я зараз не магу адказаць на гэта пытанне, бо не адбылася сустрэча з кіраўніцтвам горада. Там непасрэдна і будуць вырашацца ўсе пытанні, якія датычацца нашага клуба, у тым ліку і тое, хто будзе яго трэніраваць.

- Арганізацыйныя пытанні – важныя пытанні, а што з футбалістамі? Колькі разоў каманда трэніруецца, якія кадравыя цяжкасці?
- Каманда трэніруецца тры разы на тыдзень. Усе футбалісты ў асноўным на месцы, набіраюць форму, у некаторых была сесія ва ўніверсітэтах і іншае, але ўсё ў парадку. Футбалісты бяруць удзел у чэмпіянаце Оршы па міні-футболе, яго матчы праходзяць кожны тыдзень у нядзелю.

Застаецца спадзявацца на тое, што грошы будуць знойдзеныя. Але самім аршанцам хочацца не проста, каб іх каманда гуляла ў 2-й лізе, яны мараць як мінімум аб вяртанні 90-х, калі “Орша” была дастаткова сімпатычным клубам у 1-й лізе. Пакуль што сярод тых, каму неабыякавы аршанскі клуб, пануюць песімістычныя настроі. Іх выражаюць падобныя каментары на сайце: "ввиду общего положения в стране и в футболе белорусском в целом, это было прогнозируемым итогом (игра в чемпионате области). R.I.P ФК Орша до очередного "возрождения", когда кинут копейки на заявку во 2ую лигу, а команды как нет, так и не будет. Понятное дело, лучше построить никому не нужный ледовый. Более 100 тысяч жителей в городе, красавец стадион, люди приходят, традиции хоть какие то есть футбольные - а властям неважно. Жаль. Дайте уже хоть дубль “Витебска” что ли.”
Аршанцы наўрад ці захочуць, каб іх каманда была фарм-клубам “Віцебска”, але яны не хочуць таксама штогод глядзець за пакутамі “Оршы” ў падвале табліцы. У больш высокіх дывізіёнах часта гуляюць каманды з маленькіх гарадоў, а горад, які ў савецкі час меў фактычна два клубы – “Старт” і “Тэмп”, цяпер ужо даўно не ўплывае сур’ёзна на падзеі у айчынным футболе. Летась споўнілася 55 год, як “Орша”, а тады яшчэ нават не пад назвай “Старт”, згуляла ў чэмпіянаце БССР. У 1971 годзе “Старт” гуляў у фінале кубка БССР. Традыцыі ў горадзе ёсць, футбол у ім па-ранейшаму любяць і вераць у будучыя поспехі. Важнасць каманды адзначаюць нават у кіраўніцтве Віцебскай вобласці. Цяпер ад гарадской адміністрацыі залежыць будучыня футбольнага клуба.

НОВОСТИ ПО ТЕМЕ