Лига чемпионов Плей-офф. 2 матчи

Высшая лига

Завершен

Молодечно

МЛ Витебск

Завершен

Гомель

Динамо (Брест)

Первый матч

Первая лига

Завершен

Барановичи

Минск-2

Завершен

Осиповичи

Слоним-2017

34-й Кубок Беларуси 1/8 финала
Чемпионат мира 2026. Европейская квалификация 5 тур

Чемпионат Европы 2024 Финал

... НОВОСТИ

все новости

Команды Игры Очки
1МЛ Витебск2864
2Динамо (Минск)2756
3Славия (Мозырь)2753
4Динамо (Брест)2848
5Минск2745
6Торпедо-БелАЗ (Жодино)2744
7Ислочь (Минский р-н)2744
8Гомель2840
9Неман (Гродно)2739
10БАТЭ (Борисов)2736
11Витебск2730
12Арсенал (Дзержинск)2730
13Нафтан (Новополоцк)2725
14Сморгонь2724
15Слуцк2718
16Молодечно2811
Нет данных
Команды Игры Очки
1Барановичи3271
2Днепр (Могилев)3063
3Белшина (Бобруйск)3157
4Лида3256
5Бумпром (Гомель)3155
6Локомотив (Гомель)3054
7Нива (Долбизно)3153
8БАТЭ-2 (Борисов)3149
9Волна (Пинск)3148
10Минск-23245
11Островец3142
12АБФФ U-19 (Минск)3136
13Юни Икс Лабс (Минск)3135
14Динамо-2 (Минск)2934
15Гомель-23028
16Осиповичи3221
17Орша3119
18Слоним-20173217
подробнее

Статьи и интервью

Георгий Кондратьев

Кандрацьеў: Не бачу, хто мог бы зараз узмацніць зборную

17.02.2012 19:43

Футбольны трэнер распавёў Еўрарадыё, каго заменіць бразілец Брэсан і чаму яго зборная пакуль не адрозніваецца ад зборнай Штанге.
- У зборнай мусяць гуляць наймацнейшыя. Дарастуць гэтыя да зборнай — будуць і яны гуляць. Так што тут няма ніякай таямніцы ці нечаканасці. Нам жа трэба яшчэ і да Алімпіяды рыхтавацца, гуляць алімпійскай зборнай, будзем і яе паціху "нагульваць". Я іх усіх ведаю, мне не трэба прыглядацца. Штучна не будзем “амалоджваць”. А каго браць з алімпійскай? Драгун? Пасля Алімпіяды гэта будзе гулец зборнай. А яшчэ каго? Не так і шмат іх там, гатовых зараз гуляць за нацыянальную зборную.

- А чым у такім разе ваша зборная адрозніваецца ад зборнай Штанге?
- Ды пакуль нічым. Гульню будзем будаваць па-іншаму, але пакуль не хочацца разважаць. Паспрабуем крыху ў іншы футбол гуляць.

- Але ў зборнай толькі два нападаючыя — Сяргей Карніленка і Віталь Радзівонаў. Гэта на матч з Малдовай!
- Ну, а што зрабіць, няма ў нас нападаючых, бяда. Паглядзіце, прайдзіцеся па клубах — і там бяда. У мінскім “Дынама” няма нападаючых, здаецца, набываюць, і могуць легіянераў узяць. Варанкоў траўмаваны, нават у алімпійскую не выклікалі. Да таго ж, ён без клуба цяпер.

- Усё ж у параўнанні з камандай Штанге ў вашай зборнай ёсць навічкі. Рэнан Брэсан. Бразілец, які стаў беларусам, выклікаў супярэчлівыя меркаванні...
- Брэсан 5 гадоў жыве ў нас, ён ужо беларус напалову. Ён вывучыў нашу мову, ён ужо па менталітэце беларусам стаў. Чаму такіх не браць?

- І каго ён “выцесніць” са складу?
- Ён цэнтральны паўабаронца. Можа і на флангу згуляць, але я яго бачу ў цэнтры паўабароны. Каго ён будзе “выцясняць”, я не ведаю. Яму яшчэ таксама трэба месца заваяваць — яму ж ніхто не гарантуе месца ў асноўным складзе. Хай усе яго заваёўваюць.

- Ці адмовіўся нехта прыехаць у зборную пасля вашага запрашэння?
- Сёння, на жаль, прыйшоў ліст з маскоўскага “Лакаматыва”: на збор не прыедзе Ян Цігараў. Таксама з “Лакаматыва” не прыедзе ў алімпійскую зборную Гамялько. А так больш адмоваў няма.

- Чаму Беларусь, на вашу думку, не выйшла на чэмпіянат Еўропы?
- Я ж не быў у камандзе. Але збоку мне падалося, што вось гэтыя дзве вырашальныя гульні маглі б хлопцы згуляць з большым азартам, самааддачай. Можа, яны і настройваліся, але я нейкай вялікай самааддачы не заўважыў.

- Ці паедзеце самі на Еўра-2012?
- Так, мы паедзем паглядзім Іспанію і Францыю — нашых супернікаў.

- Штанге шукаў і знаходзіў для зборнай новых футбалістаў — як Віталя Трубілу. Можа, вы таксама ездзіце па краіне, шукаеце новых імёнаў?
- Штанге ездзіў, бо яму, пэўна, было цікава, таму што прыехаў у новую краіну. А я тут ведаю ўсіх футбалістаў. Зразумела, мне хацелася б, каб нехта загуляў, з’явіліся новыя імёны. Але, шчыра кажучы, не бачу, хто мог бы зараз узмацніць зборную. Пакуль такіх няма — дай Бог, каб з’явіліся.

- Ці ездзілі вы на стажыроўкі да замежных трэнераў? У каго з трэнераў, магчыма, вучыцеся?
- Не ездзіў. А так, копія заўсёды горш за арыгінал. Стараюся браць лепшае, што ёсць у еўрапейскім і сусветным футболе. А слепа капіраваць кагосьці я не збіраюся. Трэба браць лепшыя тэндэнцыі сусветнага футбола і спрабаваць прывіць сваёй камандзе на практыцы. А добрых трэнераў шмат: ад Фергюсана да Гвардыёлы.

НОВОСТИ ПО ТЕМЕ