НОВОСТИ
все новости
| Команды | Игры | Очки | |
|---|---|---|---|
| 1 | МЛ Витебск | 26 | 58 |
| 2 | Динамо (Минск) | 25 | 52 |
| 3 | Славия (Мозырь) | 26 | 50 |
| 4 | Динамо (Брест) | 26 | 45 |
| 5 | Торпедо-БелАЗ (Жодино) | 25 | 44 |
| 6 | Ислочь (Минский р-н) | 26 | 44 |
| 7 | Минск | 26 | 42 |
| 8 | Неман (Гродно) | 25 | 38 |
| 9 | БАТЭ (Борисов) | 26 | 33 |
| 10 | Гомель | 25 | 33 |
| 11 | Арсенал (Дзержинск) | 26 | 29 |
| 12 | Витебск | 26 | 27 |
| 13 | Нафтан (Новополоцк) | 26 | 25 |
| 14 | Сморгонь | 26 | 24 |
| 15 | Слуцк | 26 | 18 |
| 16 | Молодечно | 26 | 11 |
Нет данных
| Команды | Игры | Очки | |
|---|---|---|---|
| 1 | Барановичи | 30 | 68 |
| 2 | Днепр (Могилев) | 30 | 63 |
| 3 | Белшина (Бобруйск) | 30 | 56 |
| 4 | Бумпром (Гомель) | 30 | 52 |
| 5 | Локомотив (Гомель) | 28 | 50 |
| 6 | Лида | 30 | 50 |
| 7 | Нива (Долбизно) | 29 | 49 |
| 8 | БАТЭ-2 (Борисов) | 30 | 48 |
| 9 | Волна (Пинск) | 30 | 45 |
| 10 | Островец | 29 | 42 |
| 11 | Минск-2 | 30 | 42 |
| 12 | Юни Икс Лабс (Минск) | 30 | 35 |
| 13 | Динамо-2 (Минск) | 29 | 34 |
| 14 | АБФФ U-19 (Минск) | 28 | 30 |
| 15 | Гомель-2 | 29 | 28 |
| 16 | Орша | 30 | 19 |
| 17 | Осиповичи | 30 | 18 |
| 18 | Слоним-2017 | 30 | 17 |
Статьи и интервью
Шпілеўскі: У Глеба былі прапановы нават з Амерыкі
18.02.2012 10:09
Вядомы беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб падпісаў кантракт з самарскімі "Крыламі Саветаў". У расійскім клубе футбаліст можа правесці 12 гульняў, бо кантракт разлічаны на 3 месяцы. Агент спартоўца Мікалай Шпілеўскі распавядае "Еўрарадыё", чаму Глеб абраў менавіта "Крылы Саветаў".
- Чаму менавіты “Крылы Саветаў”? Таму што з Сашай ніколі не бывае проста. З “Барселонай” 30-га студзеня ў апошні дзень быў разарваны кантракт толькі таму, што ў нас было стоадсоткавае пагадненне з грэцкім “Алімпіякасам”. Таму Саша пайшоў на гэта, 30 студзеня зрабіўшы сябе свабодным агентам. Бо калі б любая іншая каманда звярнулася да “Барселоны” з мэтай набыцця яго трансфера, цана была не менш за 5 мільёнаў еўра. Зразумела, што ўлетку, у наступны трансферны перыяд, Саша мог і так стаць свабодным агентам. Гэта не задавольвала нікога, у тым ліку “Барселону”. Але іспанскі клуб да апошняга дня трымаў паўзу. Трэба аддаць належнае нашым юрыстам, якія запэўнілі “Барселону” у тым, што Глеб мусіць стаць свабодным агентам менавіта ў гэты перыяд. Супольнае рашэнне прынялі ўсе, разам з маім партнёрам Улі Ферберам. Глебам цікавіліся шмат якія каманды, але мы не змаглі і фізічна, і чыста па часе зрэалізаваць гэты шанец.- Няўжо самарскі клуб прывабіў Глеба звышвыгоднымі фінансавымі ўмовамі?
- Былі сур’ёзныя прапановы з Еўропы. Але ў нас заставалася толькі 24 гадзіны, каб зрэалізаваць такі праект, бо закрывалася трансфернае акно. Узніклі варыянты – нават з Амерыкі быў варыянт. У гэтай сітуацыі актывізавалася ўся мэнэджэрская кампанія. Той жа Яўген Гайдук, які згуляў не апошнюю ролю ў гэтым пераходзе, і з якім у Сашы добрыя адносіны. Маніторылі ўсе магчымыя варыянты. Менавіта “Крылы Саветаў” задаволілі Аляксандра на гэтыя 3 месяцы. Пасля адмовы “Алімпіякаса” Еўропа аказалася для нас зачыненай. А калі сядзець без справы паўгады, то гэта магло скончыцца дрэнна. Заўтра Саша вылятае ў Галандыю, дзе далучыцца да новай каманды.
Трэба адзначыць, што пасля цяжкай траўмы Саша знаходзіцца цяпер у сваёй топавай форме. Так, былі сумневы ў некаторых, што Глеб ужо не той. Яшчэ раз паўтару: Глеб менавіта той і будзе яшчэ лепшы. Быў цяжкі перыяд, але чалавек знайшоў час пакапацца ў сабе ды прызнаць, што ў некаторых момантах ён не меў рацыі. І тое, што Глеб быў абавязаны гуляць у “Барселоне”, усе выдатна ведаюць. Не хацелася б уваходзіць ў гэтыя падрабязнасці – калі-небудзь Саша сам усё прааналізуе.
Гэта нялёгкая сітуацыя, у якой ён знаходзіўся апошні год, магчыма, пойдзе яму на карысць. Чалавек сёння гарыць гуляць у футбол, у яго з’явілася матывацыя, і яму абсалютна ўсё адно, дзе гуляць. І “Крылы Саветаў” гэта ацанілі. Няхай гэта будзе расійскай прэм’ер-ліга – гэта таксама годная ліга. Былі свае праблемы і ў “Вольфсбургу”, дзе яго Фелікс Магат выкінуў адразу з карабля на баль. Атрымалася, што чалавек проста 6 месяцаў пакутаваў, узнаўляўся са сваім каленам – а ўсе чакалі, што ён пакажа гульню ўзроўню “Арсенала”. Патрэбнае цярпенне. Некаторыя пачынаюць мусіраваць, што гэта крок назад. Я ніколі ў жыцці так не кажу. Гэта рух па спіралі. Усе пасля гэтага 3-месячнага кантракту стане на свае месцы. І ўсе будуць шчаслівыя: і “Крылы Саветаў”, і Глеб.
- То бок Аляксандр Глеб яшчэ вернецца ў які-небудзь еўрапейскі чэмпіянат?
- Сёння ён гулец “Крылаў Саветаў”, ён прыняў гэтыя правілы. І таму будзем ўсе з цікаўнасцю назіраць за “Крыламі Саветаў”. Я не думаю, што якая-небудзь расійская каманда магла мець у сваім складзе легендарнага футбалістага, які пагуляў у “Барселоне” і выйграў Лігу чэмпіёнаў.