... НОВОСТИ

все новости

Команды Игры Очки
1МЛ Витебск2452
2Динамо (Минск)2348
3Славия (Мозырь)2447
4Торпедо-БелАЗ (Жодино)2341
5Динамо (Брест)2441
6Минск2441
7Ислочь (Минский р-н)2440
8Неман (Гродно)2235
9БАТЭ (Борисов)2430
10Гомель2329
11Витебск2427
12Арсенал (Дзержинск)2426
13Нафтан (Новополоцк)2425
14Сморгонь2420
15Слуцк2314
16Молодечно2410
Нет данных
Команды Игры Очки
1Барановичи2862
2Днепр (Могилев)2857
3Белшина (Бобруйск)2853
4Бумпром (Гомель)2849
5Нива (Долбизно)2748
6Локомотив (Гомель)2747
7Лида2847
8БАТЭ-2 (Борисов)2845
9Волна (Пинск)2844
10Островец2739
11Минск-22836
12Юни Икс Лабс (Минск)2835
13Динамо-2 (Минск)2628
14АБФФ U-19 (Минск)2628
15Гомель-22725
16Орша2819
17Слоним-20172817
18Осиповичи2815
подробнее

Betera-Высшая лига

ЧБ-2012. Белшина - Брест - 3:1. Фото Сергея Латинского

Валявая перамога "Белшыны" і соты гол Блізнюка

24.03.2012 21:10

Першую хатнюю гульню з-за непрыдатнасці свайго поля бабруйскай "Белшыне" прыйшлося правесці ў Жлобіне на штучным газоне. Але статус "нейтральнага" поля ніяк не паўплываў на гульню супернікаў. “Белшына” выглядала яўным фаварытам, а "Брэст" граў другім нумарам.
Стартавыя хвіліны засталіся цалкам за бабруйчанамі. Яшчэ стрэлка гадзінніка не перакрочыла адзнаку ў тры хвіліны, а “шыннікі” ледзь не забілі двойчы. На першай хвіліне украінскі легіянер Тарас Кабанаў пасля перадачы Лашанкова выйшаў сам на сам з галкіперам брэстчан Клімовічам, але прабіў крыху міма ад левай стойкі варот. Праз хвіліну ўжо іншы украінец “шыннікаў” Скепскi з 40! метраў моцна прабіў, але трапіў у папярэчыну.

Не забіваеш ты – заб’юць табе. Менавіта так і здарылася ў гэтай гульне. Бабруйскі запал у атацы падлавілі брэстчане. На чацвёртай хвіліне пасля контратакі Аляксандр Мацюкевіч абраў выгодную пазіцыю ў штрафной і дакладна прабіў па варотах.

“Белшына” ў хуткім часе вярнула стартавыя пазіцыі ў гульне. Праз дзве хвіліны бабруйчане зраўнялі лік. У зацяжной атаке Дзяніс Скепскі з вострага вугла прастрэліў уздоўж варот, дзе ў патрэбны момант апынуўся Генадзь Блізнюк, які паспяхова замкнуў перадачу.

Далей “Белшына” зноў захапіла ініцыятыву ў свае рукі. Бабруйчане большай часткай прабіваліся да штрафной пляцоўкі гасцей флангамі. Самымі актыўнымі на флангах былі абаронцы Шагойка і Быліна. Былы “бабруйчанін”, а зараз брэстчанін Юры Дручык займаўся персанальнай апекай Кабанава, і што варта адзначыць, – выканаў сваю місію.

У сярэдзіне тайма актыўны Сокал мог вывесці “Брэст” наперад, але ўдар галавой пасля навесу прыйшоўся міма рамкі. Пераломным момантам першага тайма магла стаць памылка Клімовіча, якая прывяла да прызначэння свабоднага ўдару. Дручык адпасаваў верхавой перадачай Клімовічу, пасля чаго галкіпер узяў мяч у рукі. Выканаць “сямімятровы” ўзяўся Блізнюк. Бабруйчанін прабіў нізам, але трапіў у ногі аднаму з гульцоў “Брэста”.
5169
Другі тайм зноў застаўся за гаспадарамі, але першымі зноў маглі адзначыцца госці. На 55-ай хвіліне пасля перадачы з правага фланга ў штрафной мяч атрымаў Хвашчынскі. Але ўдар Уладзіміра прыйшося ў штангу. Гэты “званочак” насцярожыў бабруйчан i яны з большым запалам пайшлі наперад.

Сімон Агар спыніў слаламны праход Блізнюка да штрафной пляцоўкі “Брэста”. Стандарт выканаў Скепскі, але мяч з дальняга ніжняга кута перавёў на вуглавы Клімовіч. У сярэдзіне тайма “Белшына” выйшла наперад. Зноў-такі Блізнюк дайшоў да штрафной і стрэлiў па варотах. Клімовіч адбіў мяч перад сабой нагамі. Максім Скавыш, які выйшаў за восемь хвілін дагэтуль, падабраў адскок і паразiў вароты.

“Брэст” спрабаваў неяк зраўняць лік, але большая частка атак сканчвалася безвыніковымі вуглавымі , ці ўдарамі ў “малако” з-за штрафной.

Тлустую кропку ў гульне паставіў усё той жа Блізнюк. У чарговай атацы на левым фланзе Дручык збіў Скавыша. Суддзя прызначыў штрафны удар у бок варот "Брэста". Скепскі з вострага кута круціў мяч у вароты. Самым спрытным у штрафной апынуўся Блізнюк і галавой скіраваў мяч у браму - 3:1. Тым самым Генадзь трапіў у спіс айчынных форвардаў, якія забілі па сто мячоў у чэмпіанаце Беларусі.

Статистика матча
Статистика "Белшины" - Статистика "Бреста"

НОВОСТИ ПО ТЕМЕ