... НОВОСТИ

все новости

Команды Игры Очки
1МЛ Витебск3068
2Динамо (Минск)3063
3Славия (Мозырь)3057
4Динамо (Брест)3051
5Минск3051
6Торпедо-БелАЗ (Жодино)3049
7Ислочь (Минский р-н)3049
8Неман (Гродно)3045
9Гомель3043
10БАТЭ (Борисов)3040
11Арсенал (Дзержинск)3033
12Витебск3028
13Нафтан (Новополоцк)3028
14Сморгонь3028
15Слуцк3021
16Молодечно3011
Нет данных
Команды Игры Очки
1Барановичи3474
2Днепр (Могилев)3467
3Локомотив (Гомель)3464
4Белшина (Бобруйск)3463
5Лида3459
6Бумпром (Гомель)3459
7Нива (Долбизно)3455
8БАТЭ-2 (Борисов)3453
9Островец3451
10Минск-23451
11Волна (Пинск)3448
12АБФФ U-19 (Минск)3442
13Динамо-2 (Минск)3440
14Юни Икс Лабс (Минск)3436
15Гомель-23428
16Орша3425
17Осиповичи3424
18Слоним-20173420
подробнее

Betera-Высшая лига

Ніякая гульня з нулявым вынікам

29.04.2012 21:15

Спякотнае надвор’е, ранні пачатак матчу, невыразная гульня каманд ад пачатку сезона, - усё гэта паўплывала на колькасць гледачоў на бабруйскiм «Спартаку», іх прыйшло каля тысячы чалавек. «Белшына» ў чарговы раз не далічылася гульца ў заяўцы. На гэты раз траўмаваны быў Лашанкоў. Трэнерскі штаб «Нафтана» вырашыў даць адпачыць Раманюку, які выдатна згуляў у паўфінале Кубка.
Ніякай інтрыгі для простых бабруйскіх заўзятараў гульня не несла. На трыбунах можна было пачуць прагнозы, што больш за два галы на двух каманды не заб’юць. Толькі прысутнасць вялікай «армады» былых бабруйчан у складзе навапалачан (Ігар Кавалевіч, Сяргей Каваленка, Ігар Трухаў, Міхаіл Гарбачоў, Міхаіл Ярамчук і Ягор Зубовіч) стварала жывую атмасферу «народных» каментатараў.

З самага пачатку гульні футбалісты з абедзвюх каманд задалі няспешны тэмп, які, як сапраўдныя майстры, вытрымалі да фінальнага свістка. Першы ўдар па варотах, а дакладней у бок варот, зрабілі гаспадары. Пасля скідкі Кабанава, моцна, у стылі пенальціста з Мадрыда, прабіў вышэй варот Бранфілаў. Ужо праз хвіліну трыбуны ажывіліся, бо на 25-ай хвіліне быў заменены лепшы бамбардзір «Белшыны» мінулага сезона – Ягор Зубовіч. Яго праводзілі пад бурныя авацыі, а бабруйскія фанаты ў гэты ж час запусцілі з сектара белыя і чырвоныя шарыкі. Даведацца, да чаго была прымеркаваная гэта акцыя не ўдалося, – усе сцвярджалі, што проста так.

На 30-ай хвіліне Кабанаў сапсаваў стоадсоткавы момант. Гардзейчук пранёсся па правым флангу, прастрэліў нізам, але Кабанаў, як кажуць, заблытаўся ў сваіх двух. Госці з адказам не спяшаліся. Букаткін прабіў здалёк, але мяч зачапіў бабруйскага гульца і змяніў траекторыю.

Другі тайм ні чым звышяскравым не адзначыўся. Каманды па-ранейшаму марудна пераходзілі ў атаку, нібыта чакаючы пакуль супернік вернецца на свае пазіцыі. Таму ні Кабанаву, ні пасля Скавышу, ні Гаўрушку дальнія закіды мяча нічога не абяцалі. Сапраўдны небяспечны момант стварылі госці ў сярэдзіне другой паловы. Кобец выканаў вуглавы, а Гаўрушка з двух (!!!) метраў прабіў па варотах, але фенаменальная рэакцыя Скіндарыса прывяла да чарговага вуглавога.

Пачынаючы з сярэдзіны тайма навапалачане пачалі атрымліваць жоўтыя карткі, якіх набралося чатыры штукі. Дарэчы, апошняя з іх дасталася Зюлеву, і была паказаная ўжо пасля фінальнага сістка за неспартыўныя паводзіны. “Белшына” картак не атрымала.

Фінал гульні застаўся за гаспадарамі, а дакладней за шэрагам вуглавых і стандартаў, з якіх так нічога і не атрымалася.

З такой гульнёй і з такім “нулявым” вынікам каманды не выбіліся з агульнай карціны тура. Таму будзем чакаць далейшага развіцця падзей.

Статыстыка матчу

НОВОСТИ ПО ТЕМЕ