... НОВОСТИ

все новости

Команды Игры Очки
1МЛ Витебск3068
2Динамо (Минск)3063
3Славия (Мозырь)3057
4Динамо (Брест)3051
5Минск3051
6Торпедо-БелАЗ (Жодино)3049
7Ислочь (Минский р-н)3049
8Неман (Гродно)3045
9Гомель3043
10БАТЭ (Борисов)3040
11Арсенал (Дзержинск)3033
12Витебск3028
13Нафтан (Новополоцк)3028
14Сморгонь3028
15Слуцк3021
16Молодечно3011
Нет данных
Команды Игры Очки
1Барановичи3474
2Днепр (Могилев)3467
3Локомотив (Гомель)3464
4Белшина (Бобруйск)3463
5Лида3459
6Бумпром (Гомель)3459
7Нива (Долбизно)3455
8БАТЭ-2 (Борисов)3453
9Островец3451
10Минск-23451
11Волна (Пинск)3448
12АБФФ U-19 (Минск)3442
13Динамо-2 (Минск)3440
14Юни Икс Лабс (Минск)3436
15Гомель-23428
16Орша3425
17Осиповичи3424
18Слоним-20173420
подробнее

Betera-Высшая лига

ЧБ-2012. Белшина - Славия - 3:0. Фото Сяржук Лацiнскi

"Белшына" - "Славiя". Доўгачаканая перамога Бабруйска

07.05.2012 23:36

Бабруйскія футбольныя заўзятары нарэшце пабачылі першую перамогу "Белшыны" на хатнім стадыёне ў гэтым сезоне.
У першыя хвіліны гульні цяжка было прызвычаіцца да экіпіроўкі гульцоў. Бабруйчане, звыклыя бачыць сваiх ў чырвона-чорных футболках, сёння не раз блыталі каманду, за якую хварэюць: госці з Мазыру былі апранутыя ў ідэнтычныя футболкі ўзору мінулага сезона "Белшыны".

Стартавы адрэзак гульні застаўся за гаспадарамі. Ужо на першай хвіліне ў хуткай атацы Лашанкоў прастрэліў у штрафную, але ні Блізнюк, ні Скавыш так і не здолелі ўдала прабіць. Далей бабруйчане прыстрэльваліся да варот Савінскага з дальніх дыстанцыяў. Бліжэй да сярэдзіны тайма гульня супакоілася і змясцілася па большай частцы ў сярэдзіну поля. На 24-ай хвіліне лік у гульнi ледзь не адкрыў Раман Волкаў. Пасля навеса з вуглавога Раман трапіў у папярэчыну. Крыху пазней ужо Ірха прабіў з метраў дваццаці - Скіндарыс выратаваў. На 37-ай хвіліне трэнер бабруйчан вырашыў правесці замену. Замест Скепскага на поле выйшаў Гардзейчук. Яромка з заменай угадаў. Праз шэсць хвілін Міхаіл адкрыў лік у гульнi. Блізнюк абыграў на падыходзе да штрафной пляцоўкі абаронцу "Славіі" і мяч адскочыў да Гардзейчука. Бабруйчанін адразу дакладна трапіў у вароты.

У другім тайме мазыране больш валодалі ініцыятывай, але атакі гасцей не неслі вялікай пагрозы. Ірха і Чалядко турбавалі галкіпера ў асноўным ударамі здалёк. "Белшына" пайшла ў атаку толькі пасля 70-ай хвіліны i добрае ўзаемадзеянне Гардзейчука з Блізнюком прынесла "Белшыне" другі гол. Першы апынуўся на правым фланзе і прастрэліў ўздоўж варот, дзе Генадзь з пары метраў укалаціў мяч у сетку. Праз некалькі хвілін крыху не хапіла дакладнасці абаронцу "Белшыны" Аляксандру Шагойку. Капітан прайшоў з мячом ледзь не ад цэнтра поля і прабіў з вугла штрафной у крэставіну. Кропку ў гульнi паставіў нападаючы бабруйчан Тарас Кабанаў. Украінскі форвард, які дагэттуль яшчэ не адзначаўся за "Белшыну", эфектным ударам галавой пасля навеса Шагойкі забіў трэці мяч у вароты мазыран.

НОВОСТИ ПО ТЕМЕ