Лига чемпионов Плей-офф. 2 матчи

Первый матч

34-й Кубок Беларуси 1/8 финала

18.11. 14:00

Сморгонь

Торпедо-БелАЗ (Жодино)

Чемпионат мира 2026. Европейская квалификация 6 тур

18.11. 22:45

Шотландия

Дания

18.11. 22:45

Беларусь

Греция

Чемпионат Европы 2024 Финал

... НОВОСТИ

все новости

Команды Игры Очки
1МЛ Витебск2864
2Динамо (Минск)2859
3Славия (Мозырь)2854
4Динамо (Брест)2848
5Торпедо-БелАЗ (Жодино)2845
6Ислочь (Минский р-н)2845
7Минск2845
8Неман (Гродно)2842
9Гомель2840
10БАТЭ (Борисов)2837
11Арсенал (Дзержинск)2830
12Витебск2828
13Нафтан (Новополоцк)2825
14Сморгонь2825
15Слуцк2821
16Молодечно2811
Нет данных
Команды Игры Очки
1Барановичи3374
2Днепр (Могилев)3367
3Белшина (Бобруйск)3360
4Локомотив (Гомель)3258
5Бумпром (Гомель)3358
6Лида3356
7Нива (Долбизно)3354
8БАТЭ-2 (Борисов)3350
9Островец3348
10Волна (Пинск)3348
11Минск-23348
12Динамо-2 (Минск)3237
13АБФФ U-19 (Минск)3236
14Юни Икс Лабс (Минск)3336
15Гомель-23228
16Орша3325
17Осиповичи3324
18Слоним-20173320
подробнее

Betera-Высшая лига

ЧБ-2012. Белшина - Динамо - 1:0. Гол Близнюка. Фото Сергея Латинского

«Белшына» - «Дынама»: Гралі так, што рваліся майкі

23.06.2012 22:43

Сёння ў Бабруйску пад акампанемент фанатаў мінскага «Дынама» ірвалі майкі, лаяліся, спрачаліся і двойчы забівалі з афсайдаў.
Яшчэ за 20 хвілін да пачатку гульні 15-га тура «Белшына» - «Дынама» стадыён акупавалі мінскія фанаты, якіх было каля 200 чалавек (падчас гульні пад’ехала яшчэ каля ста). Бабруйскага гледача на стадыёне было мала, а фанаты «Белшыны» пасля матчу з БАТЭ ўвогуле байкатавалі фан-сектар.

Тон гульне на першых хвілінах задало «Дынама». Пры актыўнай падтрымцы сваіх заўзятараў бела-блакітныя стварылі некалькі небяспечных момантаў ля варот Скіндарыса. Але мяч ляцеў міма.
5692
Бліжэй да заканчэння першай трэці тайма на галоўную ролю выйшаў Гардзейчук, якi на працягу пяці хвілін стварыў два моманты. Спачатку пасля сольнага праходу Міхаіл прастрэліў уздоўж варот, але Паліцевіч выбіў мяч. Крыху пазней бабруйскі паўабаронца прайшоў па правым фланзе, абыграў супернiка i моцна прабіў па варотах Сулімы ў бліжні кут. Галкіпер гасцей здолеў дацягнуцца да мяча, пасля чаго бабруйскі стадыён застыў на некалькі секунд і чакаў гола. Але мяч трапіў у штангу, а ад яе ў рукі Сулімы.

У сярэдзіне тайма гульня перайшла ў цэнтр поля. Каманды абменваліся навесамі ў штрафную, але да ўдараў па варотах справа не даходзіла. Толькі на 22-ой хвіліне ўругвайскі навабранец Дынама – Какара, пасля пасу ў разрэз ад Стасевіча дакладна прабіў па варотах. Але ў той момант нападаючы ўжо знаходзіўся ў становішчы па–за гульнёй.

Гаспадары поля доўга з адказам не чакалі. На 29-ай хвіліне ўсё той жа Гардзейчук зрабіў прастрэл ўздоўж варот на Блізнюка са Скавышам. Генадзь апынуўся першым на мячы і дакладна стрэліў па варотах.
5694
У гасцей пасля забітага гала відавочна пайшлі здаваць нервы. Першым адзначыўся «дуэт» Пласконны-Данілаў. Суліма пасля афсайду ніяк не мог дакрычацца да сваіх абаронцаў, бо тыя на падвышаных танах выяснялі паміж сабой адносіны, час ад часу зрываючыся на лаянку. Выясненне, хто з іх правы, а хто вінаваты ў тым жа ключы працягвалася і ў другім тайме.

На апошняй хвіліне тайма пасля перадачы з флангу дынамавец Цярэшчанка прабіў у левы ніжні кут, але Скіндарыс быў на вышыні.

У другім тайме «Белшына» не села да сваіх варот, а працягвала шукаць шчасце на чужой палове поля. Скавыш на пару са Скепскім загубілі пару вострых момантаў. «Дынама» актывізавалася бліжэй да сярэдзіны тайма і немалую ролю ў гэтым адыграў выхад на поле Дам’янавіча. Але дынамаўцам не фарціла, а калі і была добрая атака, дык гаспадароў выратоўваў Скіндарыс. Сімас толькі з 65-ай па 70-ую хвіліну тройчы выканаў бліскучыя сэйвы, вартыя Еўра-2012!!!
5690
І зараз зноў да Дам’янавіча… і Бранфілава. Адразу ж пасля выхаду на замену абаронца «Белшыны» стаў персанальна апякаць сербскага форварда. Пасля аднаго з кутавых абодва гульца трымалі адзін аднаго за майкі і ў выніку дынамаўская разыйшлася па швах з левага боку. Суддзя на гэта ніяк не адрэагаваў і толькi папрасіў гульцоў супакоіцца. Але «парачка» пры кожным сутыкненні выясняла адносіны з прымененнем дробных фалоў. У адной з такой дуэлі Бранфілаў урэшце атрымаў жоўтую картку.

Апошнія дзесяць хвілін госці акупавалі штрафную «Белшыны» безліччу кутавых і дальніх навесаў, але ў гэты дзень шыкарна працава ў Скiндарыс, а часам і самі бела-блакітныя не выкарыстоўвалі свае моманты.

Кропку ў гульне мог паставіць Мбанангой на 92-ой хвіліне. Пасля чарговай падачы з фланга Бруно забіў са стужцы варот, але бакавы суддзя зафіксаваў афсайд. Першым да бакавога падбег сам герой, пасля Драгун, Дам’янавіч у парванай майцы, але суддзя застаўся пры сваім. Цяжка сказаць ці быў афсайд, бо момант варты відэапаўтораў.
5691
Перад гульнёй у Бабруйску жвава абмяркоўвалася тэма трэнерскіх адставак. І ўсе ў асноўным сышліся ў меркаванні, што чыя каманда прайграе той і сыйдзе. Пажывем – паглядзім.

НОВОСТИ ПО ТЕМЕ