Первый матч

34-й Кубок Беларуси Финал

Чемпионат Европы 2024 Финал

... НОВОСТИ

все новости

Команды Игры Очки
1МЛ Витебск1232
2Славия (Мозырь)1226
3Динамо (Минск)1126
4Динамо (Брест)1224
5Ислочь (Минский р-н)1221
6Торпедо-БелАЗ (Жодино)1220
7Неман (Гродно)1118
8Минск1217
9Витебск1217
10Гомель1215
11БАТЭ (Борисов)1214
12Арсенал (Дзержинск)1212
13Нафтан (Новополоцк)1210
14Слуцк128
15Сморгонь125
16Молодечно120
Нет данных
Команды Игры Очки
1Днепр (Могилев)1226
2Нива (Долбизно)1225
3Белшина (Бобруйск)1224
4Барановичи1224
5БАТЭ-2 (Борисов)1221
6Волна (Пинск)1219
7Локомотив (Гомель)1219
8Островец1218
9Лида1217
10Динамо-2 (Минск)1217
11Бумпром (Гомель)1216
12АБФФ U-19 (Минск)1115
13Орша1214
14Юни Икс Лабс (Минск)1213
15Слоним-20171210
16Гомель-2119
17Минск-2126
18Осиповичи125
подробнее

Первая лига

Андрей Салагин. Фото ofside.by

Спартовы дырэктар "Тарпеда-Мiнск": "Распрацаваны план развіцця, i кіраўніцтва клуба будзе яго прытрымлівацца"

16.03.2016 10:52

Спартовы дырэктар навiчка першай лiгi - мiнскага "Тарпеда" Андрэй Салангін - распавеў, чым сёння жыве клуб і чаго варта чакаць ад яго ў бліжэйшым сезоне 2016 г.
- Сёння клуб, да радасці сваіх заўзятараў, нарэшце вярнуў сабе прафесійны статус. Наколькі заўважныя ўжо змены, што адбыліся, і як інтэнсіўна адбываецца яго развіццё ў дадзены момант ?
- Сфармаваны штат супрацоўнікаў, які павялічваецца з кожным днём. Вельмі шмат працы з дакументамі, бо неабходна атрымаць ліцэнзію для ўдзелу ў Першай лізе.

- Якія змены адбыліся ў міжсезонне і ці можна ўжо казаць аб канкрэтных мэтах у гэтым сезоне альбо яшчэ рана ?
- Вядома, з выхадам каманды ў Першую лігу было зразумела, што змены будуць. Для Першай лігі зусім іншыя патрабаванні, чым для Другой. Зараз усё становіцца больш прафесійным. Галоўнай мэтай на сённяшні дзень для клуба з'яўляецца фармаванне складу і прыцягненне маладых футбалістаў.

- Улічваючы выхад у I лігу і вострую неабходнасць ва ўзмацненні, наколькі значным было аднаўленне складу каманды і ці будуць у ім ужо знаёмыя заўзятарам прозвішчы тых хлопцаў, што абаранялі імя Тарпеда ў сезонах 2014 і 2015 гг. у II лізе?
- Кожнаму футбалісту, які выступаў за Тарпеда ў сезонах 2014 і 2015 быў дадзены шанец праявіць і паказаць сябе, і той, хто будзе адпавядаць пэўным патрабаванням, безумоўна застанецца ў камандзе, - цытуе Салагiна афiцыйны сайт "Тарпеда".

- Якія змены адбыліся ў трэнерскім штабе ?
- Згодна з рэгламентам трэнерскі штаб павінен падыходзіць пад пэўныя крытэры. На жаль, клубу прыйшлося развітацца з Мікалаем Бранфілавым. Новым галоўным трэнерам прызначаны Павел Бацюта, яго памочнікам з'яўляецца былы трэнер юнацкай зборнай Беларусі, Юрый Хамко, трэнер-кансультант - Ігар Кавалевіч, трэнер-адміністратар - Мікіта Шапіра.

- Як вядома, каманда вельмі актыўна рыхтуецца да сезону 2016 г. і зусім нядаўна была на трэніравальным зборы. Як ён прайшоў, які настрой у каманды і трэнерскага штабу перад будучым сезонам ?
- Збор быў арганізаваны для знаёмства трэнерскага штабу са старымі і новымі футбалістамі, а таксама для ацэнкі іх фізічнай падрыхтоўкі. На жаль, некаторыя хлопцы атрымалі траўмы і прыхварэлі. У бліжэйшы час плануецца правесці яшчэ адзін збор у Тамашоўцы, на які накіруецца ўжо сфармаваны склад каманды, што будзе актыўна рыхтавацца да сезону 2016 г.

- Улічваючы той факт, што раней "Тарпеда", на жаль, не мог сабе дазволіць такую падрыхтоўку, нельга не пацікавіцца наколькі добрымі былі ўмовы на зборы, колькі ён цягнуўся па часе і якім будзе наступны ?
- Збор быў адзін тыдзень. Умовы былі нядрэнныя. На жаль, падвяло крыху надвор'е, ды прыйшлося больш часу правесці ў спартовай залі, чым на вуліцы. Футбалісты мелі магчымасць наведваць трэнажорную залу, басейн, саўну. Наступны збор запланаваны на перыяд з 28.03 па 08.04, дзе будзем рыхтавацца да чэмпіянату.

- Наколькі інтэнсіўна зараз увогуле адбываецца трэніравальны працэс, ці плануюцца яшчэ таварыскія гульні ў гэта міжсезонне, ці ёсць ужо дамовы з іншымі клубамі?
- Ужо на працягу месяца каманда правяла 8 спарынгаў, згулялі з дублюючымі камандамі Першай і Вышэйшай лігаў. У бліжэйшы час ёсць дамовы з футбольным клубам "Крумкачы" і ФК "Мінск". Каманда трэніруецца штодзённа.

- Ужо вядома аб падпісанні кантрактаў з новымі гульцамі. Як хлопцы ўліліся ў тарпедаўскі калектыў і наколькі ўзмацніцца каманда ў гэтым сезоне?
- На дадзены момант падпісалі працоўныя кантракты 2 футбалісты 1995 г.н.: Яўген Марозаў і Дзмітрый Купнеўскі. Падрыхтаваны яшчэ працоўныя кантракты, якія будуць падпісаныя ў бліжэйшы час, - таму сачыце за навінамі на афіцыйным сайце і афіцыйных старонках у сац.сетках, дзе аператыўна будзе з'яўляцца інфармацыя.

- Напярэдадні будучага сезону, вядома, немагчыма не спытаць аб клубным бюджэце. Ці зацверджаны ён ужо на гэты год і наколькі стабільным зараз з'яўляецца Тарпеда ў фінансавым плане ?
- З групай кампаній "Мірком" падпісаны доўгатэрміновы кантракт. Запланаваны бюджэт на сезон 2016 г. - сфармаваны і зацверджаны. Бюджэтам клуб у гэтым сезоне будзе забяспечаны.

- Зразумела, што прафесійны статус клуба ўжо патрабуе пэўных умоваў для яго паспяховага функцыянавання і развіцця. Наколькі сёння Тарпеда забяспечаны ўсім неабходным, ці падрыхтаваны клуб да ўдзелу ў I лізе чэмпіянату Беларусі ?
- Штодзённа ідзе праца па забеспячэнні клуба. Гэта і абсталяванне офіса, якія арандуем побач са стадыёнам, а каб прымаць матч на "Тарпеда" неабходна ўсталяваць сістэму відэаназірання, што і ўзяў на сябе клуб таксама. Забяспечылі каманду спартовым інвентаром і экіпіроўкай.

- Ужо вядома, што тэхнічным партнёрам чорна-белых будзе італьянская фірма "Macron". Варыянты хатняй і гасцявой формы былі прадстаўлены на афіцыйных старонках клуба. З чым звязаны выбар дадзенага вытворцы спартовай экіпіроўкі?
- У папярэдніх 2 сезонах тарпедаўцы выступалі ў экіпіроўцы іншага італьянскага брэнду "Legea", а ў гэтым годзе неабходна было акрамя формы апрануць каманду цалкам. Былі прапановы ад розных фірмаў, але вырашылі спыніцца на італьянскай, толькі змянілі на больш якасную прадукцыю.

- На сённяшні дзень галоўным партнёрам клуба з'яўляецца група кампаній "Мірком". Наколькі моцна падпісанне дамовы паўплывала на развіццё "Тарпеда" і ці можна ўжо з упэўненасцю казаць аб тым, што гэта доўгатэрміновае супрацоўніцтва?
- У цяжкі для "Тарпеда" час падпісанне дамовы з групай кампаній "Мірком" стала адзіным шанцам не толькі адрадзіць клуб, але і вывесці яго на высокі ўзровень.

- Клуб прайшоў даволі доўгі шлях і зараз вяртаецца ў вялікі футбол. Што новага варта чакаць ад ПФК "Тарпеда" Мінск у 2016 г.?
- На бліжэйшыя гады распрацаваны план развіцця, якога кіраўніцтва клуба і будзе прытрымлівацца. Ну і, вядома, радаваць сваіх заўзятараў добрай гульнёй, - цытуе Салагiна афiцыйны сайт "Тарпеда".

НОВОСТИ ПО ТЕМЕ