... НОВОСТИ

все новости

Команды Игры Очки
1Славия (Мозырь)513
2Неман (Гродно)512
3Динамо (Брест)511
4Торпедо-БелАЗ (Жодино)510
5Динамо (Минск)59
6Арсенал (Дзержинск)58
7Витебск57
8Гомель55
9Сморгонь55
10Днепр (Могилев)55
11БАТЭ (Борисов)55
12Ислочь (Минский р-н)55
13Нафтан (Новополоцк)54
14Минск52
15Слуцк51
16Шахтер (Солигорск)5-16
Нет данных
Команды Игры Очки
1Молодечно-201837
2Лида37
3БАТЭ-2 (Борисов)36
4Волна (Пинск)36
5Нива (Долбизно)36
6Островец36
7Динамо-2 (Минск)34
8Барановичи34
9Белшина (Бобруйск)34
10Торпедо-БелАЗ-2 (Жодино)34
11Макслайн (Витебск)34
12АБФФ U-17 (Минск)33
13Слоним-201733
14Бумпром (Гомель)33
15Шахтер-2 (Солигорск)31
16Локомотив (Гомель)31
17Орша31
18Энергетик-БГУ (Минск)3-9
подробнее

Чемпионат - Высшая лига

ЧБ-2012. Белшина - Шахтер - 0:4. Фото Сергея Латинского

"Шахцёр" працягвае галявую феерыю

14.04.2012 20:49

Воляю выпадка, альбо насуперак аб'ектыўным прычынам бабруйская "Белшына" толькі ў пятым туры згуляла на родным газоне стадыёна "Спартак".
Паглядзець жывы футбол у Бабруйску выбралася ўсяго 1800 гледачоў. Першымі "гледачамі" на стадыёне былі амапаўцы, якія за дзве гадзіны да пачатку гульні пачалі ўсталёўваць металадэтэктары на ўваходзе.

Першае, што кінулася ў вочы пры беглым праглядзе стартавага пратаколу гульні – гэта адсутнасць у стане "Белшыны" Мікалая Бранфілава, а таксама пяць з магчымых сямі гульцоў на замену. У адрозненні ад бабруйчан салігорцы на гульню выйшлі мацнейшым складам.

З першых хвілін гульні госці пайшлі шукаць шчасце ў чужых варот. "Белшына" пэўна рыхтавалася да агрэсіі суперніка і першыя тры хвіліны адбівалася. Але на чацвёртай - прапусціла. Блізнюк сфаліў ля бакавой лініі паблізу ад штрафной пляцоўцы. Штрафны ўдар прабіць узяўся Юры Каламыц. Абаронца навешваў у штрафную, Постнікаў у барацьбе з Капанцовым пайшлі на мяч, але ніводзін з іх так і не сыграў, пасля чаго мяч па траекторыі заданай Каламыцам трапіў у дзявятку варот бабруйчан.

Пасля гала "Шахцёр" меў магчымасць павялічыць адрыў, але на гэты раз недакладнасць гасцей і майстэрства Капанцова не далі гэтаму адбыцца.

Недзе з сярэдзіны тайма бабруйчане супакоіліся і ўзялі гульню пад свой кантроль. Атакі гаспадароў нельга назваць небяспечнымі, але агулам хоць адна з іх мусіла была прывесці да ўзяцця варот. Магла, але не прывяла, бо галкіпер "Шахцёра" Цыгалка быў намераны працягнуць сваю серыю "сухіх" гульняў. У асноўным Цыгалку турбавалі Лашанкоў і Скепскі дальнімі ўдарамі. Часам мяч ляцеў ля штангі, а часам сам Юры ўпэўнена адводзіў пагрозу ад варот.

У другім тайме малюнак гульні кардынальна не змяніўся. "Белшына" валодала ініцыятывай, але "Шахцёр" пры гэтым пачуваў сябе ўпэўнена. Ужо на 55 хвiлiне бабруйчане разыгралi разыгралi двуххадоўку Гардзейчук-Кабанаў. Міхаіл скінуў на хаду партнёру мяч, Тарас прабіў, але зноў бездакорным быў Цыгалка.

Яромке нічога не заставалася, як ратаваць гульню праз замены. "Белшына" правяла ўсе тры з 46-ай па 56-ую хвіліны. Цяпер гаспадары гралі ў два форварды і ледзь не забілі. Кабанаў скінуў мяч у штрафную на Скавыша, але ўдар Максіма з сямі метраў адбіў Цыгалка.

Тактыка Яромкі раскрыла пэўныя зоны, чым і скарысталіся госці. На 64-ай хвіліне гол забіў былы выхаванец Яромкі па "Мiнску" Хачатуран. Камароўскі, пасля няўдалага розыгрышу вуглавога "Белшынай", зрабіў забег на сорак метраў, дачакаўся Хачатурана і аддаў апошняму пас у штрафную, дзе Андрэй першым дотыкам паслаў мяч у абвод Капанцова ў вароты. Пасля гэтага iнтрыга ў гульнi зникла… "Белшина" ініцыятывы не губляла, але прапускала.

На 74-ай хвіліне Алумона атрымаў мяч, увайшоў у штрафную і прабіў па варотах. Мяч ляцеў дакладна, але Асіпенка вырашыў папоўніць свой галявы рахунак і дакрануўся да яго на стужцы варот. Праз чатыры хвіліны кропку ў гульне паставіў ужо Алумона. Пасля навеса Каламыца, карэктыроўкі Камароўскага галавой, Аляксандр растраляў браму "Белшыны".

"Шахцёр" працягвае здзіўляць сваім забіўным спрытам – у двух гульнях – 11 мячэй. А "Белшыне" варта толькі спачуваць з прычыны вялікіх стратаў гульцоў у абойме каманды з-за розных пашкоджанняў.

НОВОСТИ ПО ТЕМЕ